Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турысты былі ў кратэры вулькана падчас вывяржэньня. Больш за 20 чалавек прапалі


Больш за 20 чалавек лічацца зьніклымі бязь вестак пасьля таго, як на новазэляндзкім востраве Ўайт-Айлэнд нечакана пачалося вывяржэньне вулькана.

Усяго на востраве ў момант вывяржэньня знаходзіліся каля 50 чалавек. Паводле апошніх зьвестак, загінулі пяць чалавек. Больш за 20 былі выратаваныя, некаторыя зь іх атрымалі сур’ёзныя траўмы.

Невядомы лёс групы турыстаў з Аўстраліі, якая за некалькі хвілін да пачатку вывяржэньня, паводле запісаў з камэр відэаназіраньня, знаходзілася ў кратары.

Пасьля пачатку вывяржэньня ў атмасфэру быў выкінуты вульканічны попел, што абцяжарвае выратавальную апэрацыю. На востраў, тым ня менш, адправілі выратавальныя верталёты.

Уайт-Айлэнд — бязьлюдны вульканічны востраў, разьмешчаны на поўнач ад Паўночнага вострава, аднаго з двух найбуйнейшых астравоў Новай Зэляндыі. Востраў папулярны сярод турыстаў. Па сутнасьці, ён уяўляе сабой вяршыню дзеючага вулкана. Апошняе да сёньняшняга дня вывяржэньне было зафіксаванае ў 2016 годзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG