Пра гэта паведаміў намесьнік міністра замежных спраў Марцін Пшыдач у сваім Твітэры.
«Улічваючы працяг непрыязных жэстаў Менску ў адносінах да польскіх дыпляматаў, у рамках прынцыпу ўзаемнасьці Міністэрства замежных спраў Польшчы прыняло рашэньне аб высылцы генэральнага консула Рэспублікі Беларусь у Беластоку і консула Рэспублікі Беларусь зь місіі ў Варшаве», — напісаў Пшыдач.
11 сакавіка МЗС Беларусі ўручыў часоваму паверанаму ў справах Польшчы Марціну Вайцяхоўскаму ноту, у якой кіраўніку і консулу Генэральнага консульства ў Горадні прапанавана пакінуць тэрыторыю краіны цягам 48 гадзін.
Канфлікт пачаўся 9 сакавіка, калі Беларусь выслала польскага консула ў Берасьці Ежы Цімафеюка. Варшава адказала 10 сакавіка, абвясьціўшы пэрсонай нон грата неназванага дыплямата з амбасады Беларусі ў Варшаве.
Зачэпкай для канфлікту стала адзначэньне дня «праклятых жаўнераў» этнічнымі палякамі ў Берасьці, на якім прысутнічаў консул Цімафеюк.