Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менск вырашыў выдварыць яшчэ двух польскіх дыпляматаў


Адкрыцьцё новай сядзібы Генэральнага консульства Польшчы ў Горадні, 2014
Адкрыцьцё новай сядзібы Генэральнага консульства Польшчы ў Горадні, 2014

Міністэрства замежных спраў Беларусі 11 сакавіка паведаміла часоваму паверанаму ў справах Польшчы ў Беларусі Марціну Вайцяхоўскаму аб немэтазгоднасьці прысутнасьці на тэрыторыі краіны кіраўніка і консула Генэральнага консульства Польшчы ў Горадні.

Пра гэта паведамляе БелТА, адзначаючы, што гэты крок зроблены «ў сувязі з празьмерным, асымэтрычным і дэструктыўным адказам Польшчы» на рашэньне Беларусі выслаць з краіны консула Генэральнага консульства Польшчы ў Берасьці Ежы Цімафеюка.

МЗС Беларусі 9 сакавіка прапанавала консулу Генэральнага консульства Польшчы ў Берасьці Ежы Цімафеюку пакінуць краіну ў сувязі з «грубым парушэньнем Венскай канвэнцыі аб консульскіх зносінах».

Генэральная пракуратура Беларусі заявіла, што 28 лютага ў памяшканьні, арандаваным «Форумам польскіх лякальных ініцыятываў» і «Польскай школай» у Берасьці, правялі «незаконнае масавае мерапрыемства», у тым ліку чыталі вершы ў гонар Рамуальда Райса, адказнага за спаленьне беларускіх вёсак на Падляшшы разам зь людзьмі.

10 сакавіка намесьнік міністра замежных спраў Польшчы Марцін Пшыдач заявіў, што сымэтрычным адказам на нічым не абгрунтаваныя захады стала абвяшчэньне пэрсонай нон-грата аднаго зь беларускіх дыпляматаў у Варшаве.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG