29 сьнежня міліцыянты схапілі яе мужа Андрэя Шарэнду, і цяпер ён знаходзіцца ў берасцейскім ізалятары часовага ўтрыманьня.
Муж і жонка вядомыя ў горадзе як удзельнікі ўсіх важных палітычных кампаній.
У 2019 годзе Паліна балятавалася ў Палату прадстаўнікоў, але, як лічыць сама, беспадстаўна была «забракаваная». Да таго іх спрабавалі абвінаваціць у «абразе прэзыдэнта», завялі крамінальную справу.
Мінулай восеньню іх некалькі разоў судзілі, Андрэй двойчы адбываў 15-дзённыя арышты за ўдзел у «несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах».
Пасьля гэтага камісія ў справах непаўналетніх папярэдзіла іх аб недапушчэнні браць з сабой на мірныя акцыі пратэсту дзяцей — у сужэнцаў два сыны, 11 і 4 гадоў.