Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьцейскі актывіст, які зьнік перад акцыяй пратэсту, знайшоўся ў турме


Архіўнае фота. Андрэй Шарэнда з Палінай Шарэндай-Панасюк каля суду ў Берасьці. 3 сакавіка 2017 году
Архіўнае фота. Андрэй Шарэнда з Палінай Шарэндай-Панасюк каля суду ў Берасьці. 3 сакавіка 2017 году

Сябра «Эўрапейскай Беларусі» Андрэй Шарэнда зь Берасьця адбывае арышт у ізалятары часовага ўтрыманьня ў Ганцавічах.

Пра гэта Свабодзе расказала ягоная жонка Паліна Шарэнда-Панасюк:

«Суткі яму прысудзілі яшчэ за акцыю 8 верасьня ў Менску. А схапілі непасрэдна перад „Маршам абураных беларусаў“, які адбыўся 21 кастрычніка. Затрымалі ў Берасьці, але завезьлі адбываць тэрмін аж у Ганцавічы».

Паліне Шарэнда-Панасюк патлумачылі, што Андрэя завезьлі ў Ганцавічы, бо ў берасьцейскім ізалятары не было месцаў:

«Але я ў гэта ня веру, у мяне дзьве вэрсіі — альбо пабілі пры затрыманьні і схавалі, альбо на ўсялякі выпадак засьцерагліся ад збору людзей пад Брэсцкім ІЧУ».

Паводле жонкі Андрэя Шарэнды, яго мусяць вызваліць з ізалятару ў Ганцавічах у ноч з суботы на нядзелю 29 кастрычніка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG