Старшы саветнік упраўленьня Эўропы МЗС Беларусі Андрэй Садоўскі звольнены паводле дамовы бакоў. Пра гэта ён напісаў у фэйсбуку.
Раней ён пісаў у сацыяльных сетках вершы з асуджэньнем пасьлявыбарчага гвалту.
Андрэй Садоўскі працаваў у апараце МЗС Беларусі, а раней у амбасадзе Беларусі ў Ізраілі.
Сам Андрэй Садоўскі на звальненьне адрэагаваў у вершаванай форме:
Наниматель не очень доволен
(Нанесен его чести урон?).
Не вписался в формат и уволен
Был в связи с соглашеньем сторон...