5 жніўня ў Менску затрымалі некалькіх журналістаў.
Каля 16.30 у Менску каля будынку на Незалежнасьці, 27 затрымалі апэратара тэлеканалу «Белсат» Максіма Калітоўскага, журналістку «Белсату» Алену Дубовік, а таксама некалькіх хлопцаў. Жанчыны спрабавалі іх адбіць, але не ўдалося.
А 17-й гадзіне стала вядома, што затрымалі журналістку «Зялёнага парталу» Насту Захарэвіч, паведаміла Беларуская асацыяцыя журналістаў.
Пасьля 20-й гадзіны затрыманых журналістаў «Белсату» Гарчанка і Дубовік вызвалілі. Журналістка Наста Захарэвіч па-ранейшаму затрыманая. Дзе яна – невядома, паведамляе БАЖ.
5 верасьня ў Менску праходзіць чарговы «Жаночы марш». Жанчыны пачалі зьбірацца на марш яшчэ да 15-й гадзіны каля Камароўскага рынку ў Менску. Каля 15.30 «Жаночы марш» рушыў з Камароўскага рынку ў бок плошчы Якуба Коласа і далей па праспэкце да плошчы Незалежнасьці.
Падчас шэсьця да журналістаў падыходзілі міліцыянты, правяралі акрэдытацыі.