За ўдзел у несанкцыянаваных акцыях у Менску ўжо затрымалі каля 30 чалавек, паведаміў Інтэрфакс-Захад з спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка ГУУС Менгарвыканкаму Натальлю Ганусевіч.
«Усе гэтыя грамадзяне дэманстравалі недзяржаўную сымболіку, выкрыквалі лёзунгі. Міліцыя на гэта рэагавала», — сказала Ганусевіч.
Сьпіс затрыманых складаюць праваабаронцы «Вясны».