Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі створаць магчымасьць атрымаць вышэйшую адукацыю за тры гады


Студэнцкая сталоўка, архіўнае фота
Студэнцкая сталоўка, архіўнае фота

У краіне скароцяць тэрмін навучаньня на некаторых спэцыяльнасьцях у ВНУ.

Пра гэта паведаміў начальнік галоўнага ўпраўленьня прафэсійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Сяргей Пішчоў, словы якога прыводзіць БелТА. Зьмяненьні закрануць ня ўсіх абітурыентаў, якія будуць паступаць у 2025 годзе.

Для каго ж скароцяць тэрміны навучаньня?

З гэтага году ў Міністэрстве адукацыі вырашылі скараціць тэрмін навучаньня па некаторых спэцыяльнасьцях для выпускнікоў каледжаў, якія паступаюць у ВНУ, але толькі на завочную форму. Агулам спэцыяльнасьцяў каля 50-ці.

«Гэта прадыктавана неабходнасьцю выключэньня дубляваньня праходжаньня ў ВНУ асобных дысцыплін, асвоеных на ўзроўні сярэдняй спэцыяльнай адукацыі. Важна забясьпечыць высокую якасьць падрыхтоўкі адмыслоўца пры больш кароткіх тэрмінах навучаньня», — пракамэнтаваў Сяргей Пішчоў.

Пры гэтым Пішчоў адзначыў, што выпускнікі каледжаў зь няпрофільнымі спэцыяльнасьцямі ня змогуць паступіць у ВНУ на скарочаную форму навучаньня. Ён таксама нагадаў аб умове, пры якой на завочную форму могуць залічыць выпускнікоў школаў. Для гэтага ім трэба мець стаж па абранай прафэсіі ня менш за 10 месяцаў.

Паводле слоў Пішчова, сёньня завочная форма атрыманьня вышэйшай адукацыі «ў поўным аб’ёме» прызначаная для працоўнай моладзі зь сярэдняй спэцыяльнай або прафэсійна-тэхнічнай адукацыяй.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG