Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парлямэнт Украіны хоча расьсьледаваць сувязі Байдэна і Парашэнкі


Андрэй Дзяркач
Андрэй Дзяркач

Фракцыя прапрэзыдэнцкай партыі «Слуга народу» ў Вярхоўнай Радзе Ўкраіны ініцыюе стварэньне камісіі, каб расьсьледаваць інфармацыю пра меркаваны ўплыў былога віцэ-прэзыдэнта ЗША Джо Байдэна на экс-прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнку.

Пра гэта на пленарным пасяджэньні парлямэнту паведаміў дэпутат Аляксандр Качура.

Днём раней, 19 траўня, дэпутат Андрэй Дзяркач апублікаваў аўдыёзапісы тэлефонных размоваў, на якіх нібыта Парашэнка, Байдэн і былы дзяржсакратар Джон Керы абмяркоўваюць пытаньні ўнутранай палітыкі Ўкраіны.

Адна з тэмаў размоваў — дапамога амэрыканскага боку ў атрыманьні Кіевам мільярда даляраў ад МВФ у абмен на прызначэньне новага генпракурора замест Віктара Шокіна, які, апроч іншага, расьсьледаваў крымінальную справу ў дачыненьні да прыватнай нафтавай кампаніі Burisma. У раду дырэктараў гэтай кампаніі ў свой час уваходзіў сын Байдэна. Сапраўднасьць запісаў афіцыйна не пацьверджаная.

Выбарчы штаб Джо Байдэна, які мае стаць кандыдатам у прэзыдэнты ЗША на найбліжэйшых выбарах, назваў апублікаваныя аўдыёматэрыялы працягам намаганьняў Расеі дыскрэдытаваць палітыка-дэмакрата. Прэс-сакратар Байдэна Эндру Бэйтс падкрэсьліў, што запісы моцна адрэдагаваныя і нічога, па сутнасьці, зь сябе не ўяўляюць. Сам Байдэн раней не хаваў, што дамагаўся звальненьня Шокіна, сьцьвярджаючы, што той датычны да карупцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG