Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Плюс 826 хворых і 3 памерлых. У Беларусі зафіксавалі 11 289 выпадкаў COVID-19


Міністэрства аховы здароўя Беларусі 27 красавіка апублікавала ў сваім Telegram-канале статыстыку распаўсюду COVID-19 у Беларусі.

Паводле Мінздароўя, на раніцу 27 красавіка ў Беларусі зафіксавалі:

  • агулам 11 289 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19 (у іх лік уваходзяць вылекаваныя і памерлыя);
  • 75 памерлых, зь якіх усе, як піша міністэрства, былі «з шэрагам хранічных захворваньняў» і каранавіруснай інфэкцыяй (удава аднаго з памерлых кажа, гэта ня так);
  • 1740 выпісаных пацыентаў, у якіх была каранавірусная інфэкцыя;
  • гэта значыць, за дзень выявілі яшчэ 826 выпадкаў і прызналі яшчэ 3 сьмерці, выпісалі 45 чалавек;
  • ад пачатку эпідэміі ў краіне зрабілі 153 845 тэстаў, плюс 6320 за дзень;
  • колькі пацыентаў у цяжкім стане ці на штучнай вэнтыляцыі лёгкіх, а таксама колькі хворых выпісаныя дамоў на «амбуляторнае лекаваньне», не паведамляецца.

Днём раней Мінздароўя паведаміла пра 10 463 выяўленыя выпадкі COVID-19 (плюс 873 за дзень) і 72 пацьверджаныя сьмерці інфікаваных.

Лекары ананімна заяўляюць, што ня ўсім хворым ставяць адпаведны дыягназ. Міністэрства здароўя не залічвае да памерлых ад COVID-19 тых, у каго вірус «элімінавалі», а яны ўсё роўна памерлі.

26 красавіка Аляксандар Лукашэнка чарговы раз паўтарыў, што неабходнасьці ў карантыне ў Беларусі ён ня бачыць, а забараняць «на Радаўніцу пайсьці пакланіцца бацькам» ня будзе. Ён таксама адзначыў, што прыняў рашэньне «не спыняць эканоміку» ў сувязі з каранавірусам. Пры тым Беларусь зьбіраецца прасіць крэдыты да 2,5 млрд даляраў на падтрымку эканомікі.

Пры тым і Міністэрства аховы здароўя, і праваслаўная царква заклікалі людзей на вялікія выходныя, прымеркаваныя да Радаўніцы, заставацца дома, каб праз тыдзень-два не атрымаць росту захворваньняў.

Міністар адукацыі тым часам дапусьціў магчымасьць пасунуць тэрміны ўступнай кампаніі ўсяго празь дзень пасьля таго, як заявіў, што так рабіць ня будуць. Ды адзіная плятформа для дыстанцыйнай адукацыі, расказаў ён, зьявіцца хіба «да канца году».

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG