Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка папрасіў у Пуціна зьніжку на газ. Празь відэасувязь


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Чальцы Вышэйшай Эўразійскай эканамічнай рады правялі 14 красавіка відэаканфэрэнцыю, да якой раней заклікаў Аляксандар Лукашэнка.

Як піша БелТА, Лукашэнка на канфэрэнцыі зьвярнуўся да расейскага кіраўніка Ўладзіміра Пуціна, каб той найхутчэй рагледзеў пакуль ня вырашанае пытаньне разьлікаў за прыродны газ:

«Відавочна, што пры такой рэзкай зьмене эканамічнай каньюнктуры цана павінна быць больш адаптыўнай, а мэханізм разьлікаў — пад'ёмным для спажыўцоў», — сказаў Лукашэнка пра цэны на газ.

Паводле Лукашэнкі, краіны Эўразійскага эканамічнага саюзу (Армэнія, Беларусь, Казахстан, Кіргізстан і Расея) «увайшлі ў крызіс зь нявырашаным базавым для ўстойлівай працы эканомікі пытаньнем» — цэнаў на энэргарэсурсы.

«Вядома, мы не чакалі, што такая сытуацыя складзецца, — казаў ён. — Але тым ня менш факт відавочны. Такая нягнуткасьць нэгатыўна ўплывае на ўвесь ланцужок фармаваньня даданай вартасьці. А значыць, падрывае ўстойлівасьць функцыянаваньня саюзу».

Што адказаў Пуцін на прапанову Лукашэнкі і ці падтрымалі прапанову прадстаўнікі іншых краінаў ЭАЭС, не паведамляецца.

Што яшчэ казаў Лукашэнка на відэаканфэрэнцыі

БелТА перадае наступныя выказваньні Лукашэнкі:

  • «У Рэспубліцы Беларусь прымаюцца ўсе неабходныя меры па прадухіленьні распаўсюду ўсялякіх інфэкцыяў. Яны цалкам адпавядаюць патрабаваньням і нормам Сусьветнай арганізацыі здароўя».
  • «Калі мы не аб'яднаем намаганьні, то заўтра будзем аднаўляць парушаныя эканамічныя сувязі, і на гэта пойдзе шмат часу, грошай і працы».
  • «Аднабаковыя дзеяньні дзяржаваў паставілі пад пагрозу гандлёвыя адносіны, каапэрацыйныя ланцужкі, працоўную міграцыю. Адсутнасьць каардынацыі намаганьняў пагаршае гэтыя нэгатыўныя фактары. Таму эгаістычныя рашэньні, якія прымаюцца без аглядкі на наступствы як мінімум у дачыненьні да бліжэйшых партнэраў, стратэгічна ня будуць мець посьпеху».
  • «Нейкі транспартны калідор паміж краінамі павінен захоўвацца ня толькі ў Беларусі. А нядрэнна было б вызначыць гэты калідор праз Расею ў Казахстан, Армэнію, Кіргізстан і так далей».
  • «Нават пры разглядзе пытаньняў аказаньня гуманітарнай дапамогі трэцім краінам прапаную ўсё ж зыходзіць з прыярытэту задавальненьня попыту на гэтыя тавары на ўнутраным рынку саюзу. Тое ж самае тычыцца і іншых відаў дапамогі для нашых грамадзянаў».
  • «Калі мы выкарыстоўваем у вытворчых працэсах сыравіну і матэрыялы адзін аднаго, то такія апэрацыі павінны ўзаемна прызнавацца пры субсыдаваньні канчатковай прадукцыі».
  • Эўразійскаму фонду стабілізацыі і разьвіцьця «трэба паставіць задачу і даць права апэратыўна прымаць рашэньні аб спрошчаным парадку прадстаўленьня дапамогі. Дарэчы, усе міжнародныя фінансавыя арганізацыі гэта ўжо зрабілі».

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG