Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо 33 памерлі. У Беларусі прызналі 3281 выпадак COVID-19, плюс 362 за дзень

абноўлена

Машына хуткай дапамогі ў Докшыцах, ілюстрацыйнае фота
Машына хуткай дапамогі ў Докшыцах, ілюстрацыйнае фота

Міністэрства аховы здароўя апублікавала 14 красавіка ў сваім Telegram-канале афіцыйную статыстыку распаўсюду новага каранавірусу ў Беларусі.

Паводле міністэрства, на раніцу 14 красавіка:

  • 3281 выпадак каранавіруснай інфэкцыі зарэгістраваны агулам (міністэрства называе гэта колькасьцю «людзей з наяўнасьцю каранавіруснай інфэкцыі», уключае ў гэта выпісаных і памерлых);
  • 2444 шпіталізаваныя, а ў астатніх «хвароба працякае ў лёгкай форме і яны лечацца амбуляторна»;
  • зь іх 57 «маюць патрэбу ў штучнай вэнтыляцыі лёгкіх» (міністэрства не называе колькасьць пацыентаў у цяжкім і крытычным стане);
  • 33 памерлі, і міністэрства сьцьвярджае, што памерлыя мелі«шэраг хранічных захворваньняў з выяўленай каранавіруснай інфэкцыяй»;
  • з гэтага і з ранейшых зьвестак вынікае, што ў Беларусі зафіксавалі 362 новыя выпадкі і 4 сьмерці за дзень;
  • колькі «паправіліся і выпісаныя» пасьля лячэньня, міністэрства цяпер не паведамляе — днём раней пісалі, што такіх было 203, значыць, цяпер ня больш як 634 хворыя выпраўленыя дамоў, а агулам ня больш за 3045 пацыентаў застаюцца на лячэньні з каранавіруснай інфэкцыяй дома ці ў шпіталі (у сьвеце гэта завецца «актыўнымі выпадкамі»);
  • у краіне ад пачатку эпідэміі праведзена 71 875 тэстаў у 17 лябараторыях.

Пазьней на відэатрансьляцыі брыфінгу Мінздароўя расказала пра такі распаўсюд COVID-19 па рэгіёнах:

  • 1691 у Менску;
  • 359 у Менскай вобласьці (бязь Менску);
  • 848 у Віцебскай вобласьці;
  • 151 у Магілёўскай вобласьці;
  • 106 у Гомельскай вобласьці;
  • 73 у Берасьцейскай вобласьці;
  • 53 у Горадзенскай вобласьці.

Таксама на брыфінгу расказалі, што ў Беларусі зафіксавалі 10 выпадкаў COVID-19 у цяжарных жанчын і 80 выпадкаў у дзяцей.

***

Лекары ананімна заяўляюць, што ня ўсім хворым ставяць адпаведны дыягназ. Мінздароўя не залічвае ў памерлых ад COVID-19 тых, у каго вірус «элімінавалі», а яны ўсё роўна памерлі.

Днём раней міністэрства паведамляла пра 2919 выпадкаў каранавірусу (341 выпадак за дзень), 203 ачунялых і 29 памерлых.

11 красавіка місія Сусьветнай арганізацыі здароўя на брыфінгу расказала пра вынікі вывучэньня сытуацыі ў Беларусі, заклікала да дадатковых захадаў дыстанцыяваньня і да скасаваньня масавых мерапрыемстваў, а таксама да «падрыхтоўкі да найгоршых сцэнароў».

На нарадзе зь міністрам аховы здароўя і шэрагам чыноўнікаў 13 красавіка Аляксандар Лукашэнка зрабіў шэраг выказваньняў пра пандэмію каранавірусу.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG