Заснавальніку сайту WikiLeaks Джуліяну Асанжу суд у Лёндане адмовіў у выхадзе пад заклад. Адвакаты Асанжа заяўлялі, што яго трэба вызваліць, бо ён падвяргаецца вялікай рызыцы захварэць у турме на COVID-19.
Асанж у 2012 годзе схаваўся ў пасольстве Эквадора ў Лёндане, каб пазьбегнуць выдачы ў Швэцыю, дзе ён падазраўся ў згвалтаваньні. У красавіку эквадорскія ўлады пазбавілі Асанжа прытулку і выдалі яго брытанскім уладам. Цяпер ён знаходзіцца ў турме ў Лёндане.
ЗША патрабуюць экстрадаваць Асанжа па цэлым шэрагу абвінавачваньняў, зьвязаных з незаконным атрыманьнем і публікацыяй сакрэтных дакумэнтаў Пэнтагона. У Злучаных Штатах Асанжу пагражае да 175 гадоў турмы.
У лістападзе 2019 году пракуратура Швэцыі абвясьціла аб спыненьні расьсьледаваньня супраць Асанжа. Доказы віны, сабраныя ў ходзе сьледзтва, недастатковыя для таго, каб перадаць справу ў суд, заявіла ведамства.