Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Швэдзкі суд адмовіў у завочным арышце заснавальніка WikiLeaks


Джуліян Асанж у Лёндане, 1 траўня 2019 году
Джуліян Асанж у Лёндане, 1 траўня 2019 году

Суд у Швэцыі адхіліў запыт пракуратуры аб завочным арышце заснавальніка парталу WikiLeaks Джуліяна Асанжа, паведамляе Reuters. У той жа час Асанж застаецца падазраваным па справе аб згвалтаваньні. У пракуратуры заявілі, што расьсьледаваньне будзе працягнута.

13 траўня швэдзкая пракуратура аднавіла расьсьледаваньне аб згвалтаваньні ў дачыненьні да Асанжа. Справа была спыненая ў 2017 годзе. Пракуроры дапускалі аднаўленне справы ў выпадку, калі Асанж асабіста зможа прысутнічаць у Швэцыі. Тэрмін даўнасьці па справе заканчваецца ў жніўні 2020 году.

20 траўня пракуратура Швэцыі запытала ордэр на завочны арышт Асанжа. У WikiLeaks аднаўленне справы аб згвалтаваньні назвалі вынікам «палітычнага ціску».

23 траўня Міністэрства юстыцыі ЗША вылучыла супраць Асанжа дадатковыя абвінавачваньні па 17 пунктах. Заснавальніка WikiLeaks вінавацяць у незаконнай публікацыі сакрэтных матэрыялаў, а таксама ў змове з мэтай кампутарнага ўзлому.

​Джуліян Асанж хаваўся ад правасудзьдзя ЗША і Швэцыі, знаходзячыся на тэрыторыі амбасады Эквадору ў Лёндане з чэрвеня 2012 году да красавіка 2019-га, калі Эквадор пазбавіў яго дыпляматычнага прыстанішча. Брытанская паліцыя затрымала яго. А ў траўні суд у Лёндане прысудзіў заснавальніку WikiLeaks 50 тыдняў зьняволеньня за парушэньне ўмоў вызваленьня пад заклад.

  • Асанж, грамадзянін Аўстраліі, заснаваў WikiLeaks у 2006 годзе. Празь некалькі гадоў на партале былі апублікаваны тысячы сакрэтных дакумэнтаў ЗША пра ход вайны ў Аўганістане і Іраку, у тым ліку пра інцыдэнты, зьвязаныя з расстрэлам мірных жыхароў. У ЗША за гэта на Асанжа завялі справу ў сувязі з уцечкай сакрэтных дадзеных, хоць асноўным чалавекам, які арганізаваў уцечку, быў вайсковец Брэдлі (Чэлсі) Мэнінг, а Wikileaks толькі апублікаваў дакумэнты.
  • Пасьля выбараў 2016 году да абвінавачаньняў у адрас Асанжа дадалося абвінавачаньне ў датычнасьці WikiLeaks да ўцечкі дадзеных аб хакерскіх прыёмах ЦРУ і да публікацыі дакумэнтаў са ўзламаных сэрвэраў Дэмакратычнай партыі ЗША.
  • ЗША дамагаюцца выдачы аўстралійца ўжо некалькі гадоў, і першапачаткова, акрамя ўзлому кампутара, яму былі таксама выстаўленыя абвінавачаньні ў шпіянажы. Але Асанж і ягоныя адвакаты лічаць выстаўленыя яму ў ЗША абвінавачаньні палітычнымі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG