Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі павялічылі базавую арэндную стаўку


 Памяшканьні, якія майстры звычайна арэндуюць пад прыватныя аўтамайстэрні ў Горадні, архіўнае фота
Памяшканьні, якія майстры звычайна арэндуюць пад прыватныя аўтамайстэрні ў Горадні, архіўнае фота

Ад 1 красавіка ў Беларусі вырасьце на 95 капеек базавая арэндная стаўка — да 17 рублёў 85 капеек. Яе рост прадугледжаны пастановай ураду № 162 ад 20 сакавіка.

Апошні раз базавую арэндную велічыню павялічвалі летась 1 — да 16 рублёў 90 капеек.

Базавая арэндная велічыня прымяняецца ў разьліках арэнднай платы пры арэндзе плошчаў, якія знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасьці. Гэта датычыцца ўласнасьці гаспадарчых таварыстваў, у статутных фондах якіх больш за 50% акцый належыць Беларусі або яе адміністрацыйна-тэрытарыяльным адзінкам, а таксама капітальных пабудоў (будынкаў, збудаваньняў), ізаляваных памяшканьняў, машына-месцаў, іх частак, уключаючы капітальныя пабудовы (будынкі, збудаваньні), ізаляваныя памяшканьні, іх часткі на рынках і ў гандлёвых цэнтрах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG