Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Газпром» заплаціў Украіне амаль 3 мільярды даляраў паводле рашэньня швэдзкага суду


Расейская кампанія «Газпром» выплаціла 2,918 мільярда даляраў «Нафтагазу Ўкраіны» паводле рашэньня Стакгольмскага арбітражу. Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс» з спасылкай на прадстаўніка «Газпрома».

Пра ўмовы ўгоды бакі дамовіліся 20 сьнежня ў Менску:

  • Украінскі бок цяпер павінен адмовіцца ад астатніх прэтэнзій да «Газпрома».
  • Транзыт расейскага газу цераз Украіну працягваецца на 5 гадоў.

Украінска-расейская газавая справа, распачатая ў 2014 годзе на заяву кампаніі «Нафтагаз Украіны», стала найбуйнейшаю ў гісторыі Стакгольмскага арбітражу — сумарны аб’ём узаемных патрабаваньняў дасягнуў 125 мільярдаў даляраў. Але ў поўным аб’ёме суд не падтрымаў ніводзін з бакоў.

У 2017 годзе Стакгольмскі арбітраж абавязаў Украіну аплаціць газ, пастаўлены Расеяй у 2014–2015 гадах. Але пры гэтым яго цана, паводле рашэньня суду, мусіла прывязвацца не да цанынафты (як гэта было прадугледжана кантрактам ад 2009 году), а да цэнаў эўрапейскага газавага хабу. Апроч таго, арбітраж скасаваў забарону на рээкспарт газу і прынцып «бяры або плаці» (да канца 2019 году Ўкраіна мусіла купляць 52 мільярды кубамэтраў газу за год, незалежна ад патрэб).

У лютым 2018 году Стакгольмскі арбітраж паставіў, каб«Газпром» кампэнсаваў страты «Нафтагаза Украіны» за недапастаўку закантрактаваных аб’ёмаў прыроднага газу для транзыту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG