Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Францыі прадставілі атамную падлодку новага пакаленьня, якую зьбіралі 10 гадоў


Адна з атамных падлодак, пабудаваная ў Шарбуры – Le Redoutable. Архіўнае фота
Адна з атамных падлодак, пабудаваная ў Шарбуры – Le Redoutable. Архіўнае фота

У Францыі прэзыдэнт Эманюэль Макрон і міністар абароны Фляранс Парлі ўдзельнічалі ў цырымоніі публічнага прадстаўленьня атамнай падводнай лодкі «Баракуда», першай з шасьці субмарын новага пакаленьня.

Падлодка была выведзеная з будаўнічага ангару 12 ліпеня, яе спуск на ваду заплянаваны на канец ліпеня. У склад флёту яна павінна ўвайсьці летам 2020-га. Будаўніцтва і зборка падводнай лодкі на шарбурскай вэрфі працягвалася дзесяць гадоў.

Ажыцьцяўленьне праекту «Баракуда» пачалося ў 1998 годзе. Першапачатковы кошт праграмы стварэньня субмарын новай клясы ацэньвалася ў 8 мільярдаў эўра, але ў выніку перавысіла дзевяць млрд.

Першую з шасьці «Баракуд» назвалі «Сюфрэн» — у гонар францускага адмірала Сюфрэна.

«Сюфрэн» — сямнаццатая атамная падлодка, пабудаваная ў Шарбуры. Францыя — адна з чатырох сусьветных дзяржаваў, разам з ЗША, Расеяй і Кітаем, здольных самастойна будаваць і абсталёўваць атамныя падводныя лодкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG