Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзярждэп ЗША павіншаваў беларусаў зь дзяржаўным сьвятам, нагадаўшы пра незалежнасьць


Майк Пампэо
Майк Пампэо

«ЗША зьяўляюцца цьвёрдымі прыхільнікамі незалежнасьці, сувэрэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасьці Беларусі. Павага да правоў і свабодаў чалавека, разьвіцьцё дэмакратычных прынцыпаў маюць ключавое значэньне для стварэньня квітнеючых, жыцьцяздольных і мірных дзяржаваў».

Гэтак заявіў Дзяржсакратар ЗША Марк Пампэо з нагоды Дня незалежнасьці Беларусі. Заява апублікаваная на сайце амбасады ЗША ў Беларусі.

Дзяржсакратар ЗША выказаў спадзяваньні, што дыялёг паміж Беларусьсю і Злучанымі Штатамі ў гэтых пытаньнях будзе працягвацца «на карысьць абедзьвюх краін» і пажадаў народу Беларусі ўсяго найлепшага.

4 сакавіка сёлета міністар замежных справаў Беларусі Ўладзімер Макей паінфармаваў памочніка дзяржаўнага сакратара ЗША Джорджа Кента, што Міністэрства замежных справаў Беларусі зьняло абмежаваньні на колькасьць супрацоўнікаў амбасады ЗША ў Менску, якія дзейнічалі з 2008 году.

Ад 2008 году амбасада ЗША ў Беларусі працуе ў скарочаным складзе на чале не з амбасадарам, а з часовым павераным. Узровень дыпляматычных стасункаў быў паніжаны на патрабаваньне афіцыйнага Менску.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG