Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хто такі Хуан Гуайдо — новы лідэр апазыцыі Вэнэсуэлы, які абвясьціў сябе часовым прэзыдэнтам


Хуан Гуайдо на мітынгу ў Каракасе 23 студзеня
Хуан Гуайдо на мітынгу ў Каракасе 23 студзеня

35-гадовы Гуайдо толькі тры тыдні таму ўзначаліў вэнэсуэльскі парлямэнт. Месяц таму пра яго мала хто чуў.

Хуан Гуайдо 5 студзеня быў выбраны старшынём Нацыянальнай асамблеі Вэнэсуэлы — парлямэнту дзяржавы, апазыцыйнага да прэзыдэнта Нікаляса Мадура. 23 студзеня Гуайдо назваў сябе часовым прэзыдэнтам Вэнэсуэлы.

Да студзеня Гуайдо, якога Reuters называе аматарам сальсы і фанатам бэйсболу, быў малавядомым.

Хуан Гуайдо (Juan Guaidó) жанаты, мае дачку ўзростам у 1 год. Нарадзіўся 28 чэрвеня 1983 году ў горадзе Ля-Гуайра, сталіцы штату Варгас, у сям’і зь сярэдняга клясу. Бацькі — пілёт камэрцыйных авіялініяў і настаўніца — мелі шэсьць (паводле іншых зьвестак, восем) дзяцей, зь якіх Хуан быў старэйшым. Абодва дзяды былі вайскоўцамі.

Юнаком ён перажыў патоп і апоўзень, які ў 1999 годзе забіў у штаце Варгас ня менш за дзясятак тысячаў чалавек. Некаторыя кажуць, што трагедыя паўплывала на ягоныя палітычныя погляды: нямала людзей тады абвінавачвалі тагачаснага прэзыдэнта Чавэса ў неэфэктыўным адказе на катастрофу.

Гуайдо навучаўся на інжынэра ва ўнівэрсытэце ў Каракасе, затым атрымаў адукацыю ў галіне дзяржаўнага кіраваньня ва ўнівэрсытэце Джорджа Вашынгтона ў сталіцы ЗША і прыватным вэнэсуэльскім Інстытуце пэрспэктыўных дасьледаваньняў дзяржаўнага кіраваньня.

У студэнцкія часы ён пратэставаў супраць незаконнага захопу прэзыдэнтам Чавэсам тэлекампаніі Radio Caracas Television, якую затым замянілі на дзяржаўнае ТВ. У 2009 годзе ён стаў сузаснавальнікам апазыцыйнай левацэнтрысцкай партыі «Народная воля» (Voluntad Popular) поплеч зь вядомым у Вэнэсуэле апазыцыянэрам Леанарда Лёпэсам (якога цяпер называюць мэнтарам Гуайдо).

У 2015 годзе Гуайдо быў выбраны ў Нацянальную асамблею ад свайго штату. Ён удзельнічаў у галадоўцы, якую ў парлямэнце ладзілі, патрабаваўшы новых выбараў, вёў шэраг карупцыйных расьсьледаваньняў, узначальваў Кантрольную камісію. Патрабаваў пакараньня ўраду Мадура за парушэньне правоў чалавека, але прапаноўваў амністыю вайскоўцам, якія падтрымліваюць улады. У час пратэстаў 2017 году быў паранены ў шыю паліцэйскай гумовай куляй — застаўся шнар.

Розныя СМІ сьцьвярджаюць, што на Гуайдо ўскладаюць вялікія надзеі ў вэнэсуэльскай апазыцыі, якая заставалася разьяднанай, нягледзячы на шырокую падтрымку і працяглыя пратэсты.

Хто падтрымаў яго, а хто Мадура

Амаль адразу, як Гуайдо абвясьціў сябе часовым прэзыдэнтам, гэты крок падтрымаў прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп. Таксама падтрымку Гуайдо выказвалі Аргентына, Бразылія, Гандурас, Гватэмала, Калюмбія, Коста Рыка, Канада, Парагвай, Панама, Пэру, Чылі, Эквадор.

Мадура пакуль падтрымліваюць Балівія, Мэксыка, Куба, Расея і Турэччына.

Пазыцыя ўладаў Беларусі пакуль не агучвалася. Раней беларускія ўлады падтрымлівалі Мадура, два тыдні таму на інаўгурацыі Мадура была беларуская дэлегацыя на чале зь віцэ-прэм’ерам Ігарам Ляшэнкам.

Што трэба ведаць пра крызіс у Вэнэсуэле

  • 23 студзеня 2019 году на фоне канстытуцыйнага і эканамічнага крызісу ў Вэнэсуэле старшыня парлямэнту Хуан Гуайдо абвясьціў сябе часовым прэзыдэнтам і прынёс прысягу на мітынгу апазыцыі ў Каракасе. Апазыцыя не прызнала вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў 2018 году, на якіх афіцыйна перамог дзейны прэзыдэнт Нікаляс Мадура.

Хто такі Хуан Гуайдо — новы лідэр апазыцыі Вэнэсуэлы, які абвясьціў сябе часовым прэзыдэнтам

  • Гуайдо прызналі законным прэзыдэнтам амаль усе краіны Лацінскай Амэрыкі (акрамя Балівіі і Кубы), ЗША, Аўстралія, Канада і Ізраіль. 31 студзеня «адзіным і законным часовым прэзыдэнтам» Вэнэсуэлы Гуайдо прызнаў Эўрапарлямэнт. Дзейнага прэзыдэнта Нікаляса Мадура лічаць легітымным Расея, Кітай, Куба і Мэксыка.
  • Беларускія ўлады заявілі, што «вэнэсуэльскі народ можа самастойна справіцца зь цяжкасьцямі, якія ўзьніклі, без ўмяшаньня звонку».
  • 26 сьнежня 2019 году легітымным прэзыдэнтам краіны Гуайдо прызнаў вайсковы аташэ Вэнэсуэлы ў Вашынгтоне палкоўнік Хасэ Луіс Сілва. Ён стаў першым высокапастаўленым вайскоўцам і дыпляматам рэспублікі, якія пайшлі на такі крок. Большая частка высокапастаўленых чыноўнікаў і вайскоўцаў захавалі ляяльнасьць Мадура. ​
  • 28 студзеня 2019 году ЗША ўвялі санкцыі супраць вэнэсуэльскай дзяржаўнай нафтавай кампаніі, каб узмацніць ціск на ўрад Мадура. Гуайдо заявіў, што бярэ кантроль над замежнымі актывамі Вэнэсуэлы, каб ня даць Мадура магчымасьці «спустошыць скарбонку».
  • У адказ Вярхоўны суд Вэнэсуэлы пачаў у дачыненьні да Гуайдо расьследваньне ў сувязі з «актамі гвалту, якія адбыліся ў краіне». Яму забаранілі выезд з Вэнэсуэлы і заблякавалі доступ да банкаўскіх рахункаў.
  • 29 студзеня Мадура заявіў у інтэрвію расейскім СМІ, што «гатовы сесьці за стол перамоваў з апазыцыяй». Аднак перамовы паміж ўрадам Вэнэсуэлы і апазыцыяй пачаліся толькі ў жніўні 2021 году, у Мэксыцы.
  • Эканамічны крызіс у Вэнэсуэле цягнецца з 2013 году, калі да ўлады прыйшоў Мадура. Па эканоміцы краіны моцна ўдарыла падзеньне цэнаў на нафту, але ўлады вінавацяць у праблемах ЗША. За першы прэзыдэнцкі тэрмін Мадура інфляцыя склала больш як 2 000 000 000% (перад дэнамінацыяй цэны вымяраліся ў мільёнах), валавы ўнутраны прадукт зьменшыўся на 45%, з краіны эмігравала 10% насельніцтва — каля 3 млн чалавек. Сярэдняя вага вэнэсуэльца праз праблемы з харчаваньнем зьменшылася на 11 кг.
  • Вэнэсуэльцы рэгулярна выходзілі на акцыі пратэсту, у якіх бралі ўдзел дзясяткі тысячаў, а часам і сотні тысячаў чалавек. Праходзілі ня толькі палітычныя пратэсты, але і галодныя бунты. У сутыкненьнях гінулі людзі, самым крывавым стаў 2017 год, калі былі зафіксаваныя сьмерці 164 чалавек.
  • У 2016 годзе парлямэнт запусьціў працэдуру імпічмэнту Мадура, але імпічмэнт заблякаваў Вярхоўны суд, які пазьней фармальна пазбавіў улады Нацыянальную асамблею. У 2017 годзе Мадура склікаў Канстытуцыйную асамблею як замену парлямэнту, але яе не прызнала вэнэсуэльская апазыцыя і большасьць краінаў сьвету.
  • У 2018 годзе Мадура афіцыйна перамог на датэрміновых прэзыдэнцкіх выбарах, інаўгурацыя на другі 6-гадовы тэрмін прайшла 10 студзеня. Вынікі не прызнала апазыцыя, якая байкатавала выбары і абвясьціла «маральную перамогу». Таксама вынікі выбараў не прызналі ЗША, Канада, Аўстралія і шэраг краінаў Лацінскай Амэрыкі.

Падрабязьней >>>

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG