Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фрыстайліст і хакеіст вылучыліся кандыдатамі ў Менскі гарсавет


Аляксей Грышын
Аляксей Грышын

Адразу два вядомыя беларускія спартоўцы, якія ўжо завяршылі кар’еру, атрымалі пасьведчаньне аб рэгістрацыі кандыдатамі ў дэпутаты на выбарах у мясцовыя саветы.

Адзін зь іх фрыстайліст, чэмпіён зімовых Алімпійскіх гульняў 2010 году ў Ванкувэры, уладальнік бронзавай узнагароды на Алімпіядзе-2002 у Солт-Лэйк-Сыці, неаднаразовы пераможца і прызэр чэмпіянатаў і этапаў Кубкаў сьвету Аляксей Грышын. Ён зарэгістраваны кандыдатам у дэпутаты Менскага гарсавету па Старавіленскай выбарчай акрузе № 41. Выступае як беспартыйны.

Другі — экс-брамнік нацыянальнай зборнай Беларусі па хакеі Віталь Коваль. Зарэгістраваны кандыдатам у дэпутаты Менскага гарсавету па Вясьнянскай выбарчай акрузе. Вылучаўся ад Лібэральна-дэмакратычнай партыі.

Мясцовыя выбары адбудуцца ў Беларусі 18 лютага.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG