Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністэрства прыроды няўпэўненае ў бясьпечнасьці воднага шляху E40


Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя салідарнае з прадстаўнікамі грамадзкасьці, якія выказвалі апасеньні з прычыны будаўніцтва воднай магістралі Е40, якая, як мяркуецца, пройдзе праз тэрыторыю Беларусі.

«Мы згодныя з апасеньнямі грамадзкасьці. Пакуль што мы не ведаем усіх маштабаў праекта. Верагодна, працы пачнуцца на Вісьле, а далей будзе разглядацца пытаньне, чым будзе сілкавацца ўся гэтая сыстэма. Калі яна будзе сілкавацца вадой з Буга, гэта закране і тэрыторыю Беларусі», — заявіў на прэс-канфэрэнцыі ў Менску начальнік упраўленьня рэгуляваньня ўзьдзеяньняў на атмасфэрнае паветра і водныя рэсурсы Мінпрыроды Сяргей Заўялаў.

Водная магістраль Е40 — праект суднаходнага маршруту даўжынёй больш за 2.000 кілямэтраў. Ён павінен злучыць парты польскага Гданьска і ўкраінскага Хэрсону па рэках Вісла, Заходні Буг, Прыпяць і Дняпро і ўтварыць транспартны шлях паміж Балтыйскім і Чорным морам.

Сьмерць Палесься ці хаўрус супраць Расеі? Разьбіраемся ў Е40 — пляне зрабіць Прыпяць суднаходнай

Прадстаўнікі беларускіх экалягічных супольнасьцяў успрынялі гэты праект нэгатыўна. Яны перакананыя, што рэгуляваныя вадаёмы, будаўніцтва якіх прадугледжвае магістраль Е40, цалкам зьменяць экасыстэму Палесься. Маштабныя працы на беларускіх рэках, якія былі задзейнічаныя ў праекце, могуць прывесьці да зьнікненьня розных відаў жывёл, рыб, насякомых і птушак, а таксама аслабіць здольнасьць рэк самаачышчацца. Акрамя гэтага эколягі занепакоеныя тым, што Е40 пройдзе праз заражаныя радыяцыяй тэрыторыі, у прыватнасьці Палескі радыяцыйна-экалягічны запаведнік, паведамляе БелаПан.

У ліпені мінулага года грамадзкія арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны», «Багна», «Час Зямлі», «Экадом», таварыства «Зялёная сетка», Цэнтар экалягічных рашэньняў і фонд «За чыстую Прыпяць» запусьцілі кампанію «Стоп Е40! Захаваем рэкі Беларусі ў натуральным стане ».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG