Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яшчэ аднаго пацярпелага пры выбуху на «Беларуськаліі» выпісалі з рэанімацыі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Падрабязнасьці расказалі ў Міністэрстве здароўя.

Яшчэ адзін пацярпелы пры выбуху на прадпрыемстве «Беларуськалій» выпісаны з рэанімацыі. Яго перавялі ў аддзяленьне апёкаў.

31 кастрычніка на адкрытай пляцоўцы цэха мэмбраннага электролізу «Беларуськалія» разарвалася пустая ёмістасьць. Ударная хваля пашкодзіла суседнюю ёмістасьць з салянай кіслатой. У выніку пацярпелі чатыры чалавекі.

Аднаго з пацыентаў выпісалі дадому яшчэ на пачатку лістапада.

Яшчэ адзін пацярпелы застаецца на лячэньні ў рэанімацыйным аддзяленьні на апараце штучнай вэнтыляцыі лёгкіх, паведамілі ў ведамстве.

У Міністэрстве аховы здароўя ўдакладнілі, што пацыентам надаюць усю неабходную дапамогу, адмыслоўцы выконваюць этапнае выдаленьне пашкоджаных тканак. Пры гэтым увесь час праводзяцца кансыліюмы, на якіх адмыслоўцы карэктуюць тактыку лячэньня.

6 лістапада ў Міністэрстве аховы здароўя Беларусі паведамілі, што аднаго з чатырох пацярпелых у інцыдэнце на прадпрыемстве «Беларуськалій» перавялі на амбуляторнае лекаваньне.

У час выбуху ад хімічных апёкаў і траўмаў пацярпелі чацьвёра работнікаў — адна жанчына і трое мужчын. Спачатку дваім зрабілі апэрацыі ў салігорскім шпіталі, потым усіх перавезьлі ў шпіталь у Менску. Тут дактары правялі кансыліюм, дзе вызначылі тактыку далейшага лекаваньня.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG