Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эколягі хочуць патлумачыць Пуціну небясьпеку АЭС


Пасольства РФ у Менску
Пасольства РФ у Менску

31 траўня беларускія эколягі плянуюць перадаць у амбасаду Расеі дакумэнты, якія сьведчаць пра нябясьпеку будаўніцтва АЭС у Беларусі.

Расейская Фэдэрацыя фінансамі падтрымлівае будаўніцтва АЭС на Астравеччыне.

У абасаду Расеі пойдуць кіраўніца грамадзкага аб’яднаньня «Экадом» Ірына Сухій і фізык, доктар тэхнічных навук, прафэсар Георгі Лепін.

Яны плянуюць перадаць заключэньне грамадзкай экалягічнай экспэртызы праекту Беларускай АЭС і Крытычныя заўвагі да ацэнкі ўздзеяньня на навакольнае асяродзьдзе беларускай АЭС.

Актывісты маюць давесьці да Ўладзімера Пуціна інфармацыю пра хібы праекту будаўніцтва АЭС дзяржкарпарацыяй «Расатам», апавесьці пра парушэньні ў часе выкананьня гэтага праекту і грамадзкія пратэсты, выкліканыя ідэяй будаўніцтва АЭС.

Ірына Сухій
Ірына Сухій
Ірына Сухій: «Мы расчараваныя няўвагай з боку прэзыдэнта Расеі да грамадзянскай супольнасьці Беларусі, ігнараваньнем нашай заклапочанасьці плянамі будоўлі дарагой і небясьпечнай атамнай электрастанцыі паводле экспэрымэнтальнага расейскага праекту „АЭС-2006“. Паўтара году мы паслядоўна звярталіся да Ўладзімера Пуціна і Дзмітрыя Мядзьведзева, але адказу па сутнасьці не атрымалі».

Сачыце за разьвіцьцём падзеі на сайце «Свабоды».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG