Заяўкі прымаюцца онлайн да 21 сьнежня 2025 году, выплаты будуць адбывацца па меры паступленьня сродкаў.
«Збор прызначаны для таго, каб сем’і палітзьняволеных маглі стварыць дзецям адчуваньне сьвята і займець дадатковую падтрымку ў пэрыяд, калі асабліва балюча адчуваецца адсутнасьць родных», — заявілі ў фондзе.
Ахвяраваньні прымаюць на плятформе BySol у любой валюце, аплата магчымая карткай і праз PayPal.
Фонд прымае заяўкі ад сем’яў, якія пацярпелі ад рэпрэсіяў, і ад тых, хто цяпер даглядае дзяцей палітзьняволеных.
Заяўкі прымаюцца як унутры Беларусі, так і за яе межамі. Падаць заяўку могуць:
- сем’і палітзьняволеных зь дзецьмі, дзе адзін або абодва бацькі знаходзяцца ў зьняволеньні ня менш за тры месяцы, уключаючы «хімію»;
- былыя палітзьняволеныя зь дзецьмі;
- бацькі, якія адбываюць «хатнюю хімію», калі яны маюць інваліднасьць, зьяўляюцца пэнсіянэрамі або выхоўваюць дзяцей да трох гадоў.
У фондзе заявілі, што выплаты будуць рабіць па меры паступленьня сродкаў і па чарзе да поўнага вычарпаньня бюджэту кампаніі.
Форум