Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна і Францыя падпісалі пагадненьне аб пастаўках зьнішчальнікаў Rafale


Самалёт Rafale, ілюстрацыйнае фота
Самалёт Rafale, ілюстрацыйнае фота

Прэзыдэнты Францыі і Ўкраіны Эманюэль Макрон і Ўладзімір Зяленскі падпісалі пагадненьне аб ваеннай дапамозе Ўкраіне, якое ўключае закупку Кіевам зьнішчальнікаў Rafale.

Цырымонія адбылася на авіябазе Вілякубле пад Парыжам. Падрабязнасьці дакумэнту не раскрываюцца, але вядома, што ён прадугледжвае пастаўкі францускіх зьнішчальнікаў Rafale для Ўзброеных сіл Украіны.

Зяленскі заявіў, што разьлічвае атрымаць ад Францыі да 100 самалётаў Rafale. Украінскія СМІ таксама паведамляюць, што Кіеў спадзяецца на перадачу сыстэм СПА і некалькіх мадэляў бесьпілётнікаў.

Прэзыдэнты Францыі і Ўкраіны Эманюэль Макрон і Ўладзімір Зяленскі. Парыж, 17 лістапада 2025
Прэзыдэнты Францыі і Ўкраіны Эманюэль Макрон і Ўладзімір Зяленскі. Парыж, 17 лістапада 2025

Дакумэнт прадугледжвае пастаўку сыстэм супрацьпаветранай абароны, ваенных самалётаў і ракет, паведамляе Reuters. Паводле яго крыніц, гаворка ідзе пра пастаўку Ўкраіне шматмэтавых зьнішчальнікаў Rafale, а таксама, магчыма, большай колькасьці сыстэм супрацьпаветранай абароны SAMP/T.

Паводле крыніцы ў справах прэзыдэнта Францыі, затым будзе падпісаны ліст аб намерах па пагадненьні аб супрацьпаветранай абароне, дакладны зьмест якога не раскрываецца.

Мэта пагадненьня — «паставіць францускі досьвед абарончай прамысловасьці на службу абароне Ўкраіны» і «дазволіць Кіеву набыць сыстэмы, неабходныя для рэагаваньня на расейскую агрэсію».

16 лістапада МЗС Францыі паведамляла, што Парыж сумесна з партнэрамі плянуе ўмацоўваць падтрымку Ўкраіны і аказваць ціск на Расею для спыненьня вайны.

Напярэдадні ў вячэрнім звароце Зяленскі абвясціў пра «гістарычнае пагадненне» з Францыяй. Паводле яго слоў, гэта значна ўмацуе баявую авіяцыю, абарончыя магчымасьці Ўкраіны.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG