Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сваякі Лобава рыхтуюць скаргу ў ААН


Эдуард Лобаў
Эдуард Лобаў

Пасьля таго як Вярхоўны суд не задаволіў скаргу Эдуарда Лобава, сваякі палітвязьня пачалі рыхтаваць скаргу ў Камітэт правоў чалавека ААН.

Маці маладафронтаўца Марына Лобава распавяла:

«Прыйшоў адказ на скаргу зь Вярхоўнага суду. Там усё як і раней: што прысуд нібыта законны, усе паказаньні пацярпелых пацьвярджаюць сьведкі».

Эдуард Лобаў быў асуджаны на 4 гады паводле абвінавачаньня ў хуліганстве. Паводле суду, разам са Зьмітром Дашкевічам яны нібыта зьбілі мінакоў у Менску. Гэта здарылася за дзень да прэзыдэнцкіх выбараў. У судзе пацярпелыя давалі паказаньні, схаваўшы твары ад публікі. Лобаў і Дашкевіч заявілі, што бойку справакавалі спэцслужбы. Зьмітра Дашкевіча цяпер утрымліваюць у Глыбоцкай калёніі, Эдуарда Лобава — у Івацэвіцкай калёніі. 21 красавіка Эдуард Лобаў тэлефанаваў дамоў. «Пасьля месяца маўчаньня хоць дазволілі паведаміць пра сябе», — кажа маці вязьня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG