Эканамічны крызіс адбіўся на тэмпах будаўніцтва ў Беларусі лядовых палацаў — аднаго з самых дарагіх праектаў, які ажыцьцяўляецца на працягу ўсіх 17 гадоў прэзыдэнцтва Аляксандра Лукашэнкі. Плянавалася, што да 2014 году такіх палацаў у Беларусі будзе 52, пакуль ёсьць каля 30-ці. Першыя зь іх ужо патрабуюць рамонту, і амаль усе сутыкаюцца зь вялікімі фінансавымі праблемамі.
Глядзець вялікую мапу.
Наваполацкі Палац культуры і спорту — самая першая лядовая арэна, якая зьявіліся на Віцебшчыне. Год пабудовы палаца —1993, і цяпер ён перажывае цяжкія часы: абсталяваньне састарэла і зьявіліся праблемы з утрыманьнем установы.
Апавядае маці ўдзельніка дзіцячай хакейнай каманды:
«Раней тут была адкрытая лядовая каробка, а потым, у 1993 годзе, здалі палац. Ён быў адзін зь лепшых у тыя часы. А цяпер у іх гаротнае становішча: памяшканьні састарэлыя, лёду не хапае — дзеці да 6-й раніцы ходзяць на трэніроўкі. Наш хакейны клюб — гэта ж яшчэ й школа, адна з самых лепшых хакейных школ у Беларусі. Але, каб зарабіць грошы, у палацы праводзяць масавае катаньне, ставяць яго на 6–7 вечара, калі дзеці маглі б трэніравацца. Але яны мусяць ставіць масавае катаньне».
Падчас масавага катаньня наваполацкі лядовы палац перапоўнены, але ні пракат канькоў, ні іншыя паслугі не зрабілі палац самаакупным. Тым ня менш колькі гадоў таму паўстала пытаньне пра будаўніцтва да 2012 году яшчэ аднаго, у два разы большага, лядовага палаца ў Наваполацку — каб хапіла месца і хакеістам, і ўсім ахвотным, працягвае суразмоўца:
«Ужо праект ёсьць, і месца вызначылі — насупраць крамы „Дыяніс“, гэта ня цэнтар гораду, а раён новабудоўляў. Але сродкаў няма. У хакейнага клюбу грошай няма зараз нават на клюшкі ды канькі, ня тое каб нешта будаваць. Усе абяцалі, але бачыце, якое становішча цяпер — крызіс!»
Самы вялікі лядовы палац на Віцебшчыне плянавалі пабудаваць у Воршы — паводле праекту, ён разьлічаны на 3,5 тысячы гледачоў, запраектаваная таксама саўна для хакеістаў, залі для заняткаў цяжкай атлетыкай, гандболам, валейболам, баскетболам, боксам і тэнісам, рэстарацыя, кавярня, залі для перамоваў і канфэрэнцый.
Аб’ект павінны былі здаць яшчэ гэтым летам, аднак будаўніцтва ня толькі ня скончана, а ўвогуле спынена. Аршанцы жартуюць, што месца ў мікрараёне «Раніца» — нешчасьлівае, кажа спадар Віктар:
«Нешчасьлівае месца, бо там раней гарадзкі палац культуры пачыналі будаваць, а потым разабралі… Я міма штораз на лецішча езджу, дык ніхто нічога ўжо і не будуе, ніякіх працаў не відаць. Паверхі ўзьведзены, дах накрыты, вокны дзе ёсьць, дзе няма… Фінансавала гэта Беларуская чыгунка, ды цяпер, відаць, ніхто грошай ня мае!»
Спадар Віктар кажа, што ўжо й шыльду зьнялі, дзе было пазначана, што гэта за аб’ект і хто яго будуе…
На сёньняшні дзень у вобласьці, апрача наваполацкага, працуе Лядовы палац у Віцебску. Год таму старшыня аблвыканкаму Аляксандар Косінец заяўляў, што ў абласным цэнтры таксама будзе ўзьведзены яшчэ адзін, новы лядовы палац — на 7200 месцаў. І што да 2015 году падобныя збудаваньні зьявяцца ў Лепелі, Новалукомлі, Глыбокім, Паставах. Але цяпер пра тыя абяцанкі ніхто ўжо ня згадвае.
На Магілёўшчыне ўзьвядзеньне лядовых палацаў у Шклове й Горках прыпыненае. Няма грошай. Каб скончыць будаўніцтва, патрэбныя мільярды рублёў.
У Шклове лядовы палац пачалі будаваць паўтара года таму. Кошт будоўлі ў цэнах другога кварталу 2010 году ацэньваўся ў 50 мільярдаў рублёў. Завяршыць будоўлю лядовай арэны плянавалі ў 2011 годзе. Як сьцьвярджаюць жыхары райцэнтру, гэтай урачыстасьці сёлета ня будзе.
«Каб працы ішлі інтэнсіўна — я такога ня бачыў. Там толькі палі забілі й пяском засыпалі пляцоўку. Каму патрэбная гэтая цацка і хто туды будзе хадзіць? Гэта ж яшчэ і плянуецца ўтрыманьне за бюджэтныя грошы мясцовай хакейнай каманды. Адкуль гэта ўсё? За нашы грошы!» — абураецца жыхар Шклова Міхаіл.
Калі здадуць палац, пэўна ня кажуць і ў райвыканкаме. Пакуль працы на будоўлі прыпыненыя, прызнаў супрацоўнік мясцовай управы капітальнага будаўніцтва:
«Тыя грошы, якія выдзелілі мы, іх асвоілі, і ўсё. Там жа патрэбна вялізная сума грошай — пад 70 мільярдаў. Даляр жа падскочыў. Чакаем, што на наступны год нам грошы дадуць для ўводу».
У сталіцы «Дажынак-2012», у Горках, узводзіць лядовы палац таксама пачалі больш як год таму. Вынік — як у Шклове. Будоўля прыпынена. Са зробленага — убітыя бэтонныя палі ды падсыпаная жвірам пляцоўка, якая, паводле жыхароў, зарастае бур’янам.
«Улетку перад візытам Аляксандра Лукашэнкі падагналі туды трактары і гэты бур’ян увесь разгрэблі, каб яго хоць не відаць было. Падсыпалі зьверху пяску, каб было відаць, што будаўніцтва нейкае вядзецца», — кажа эканаміст Андрэй Юркоў.
У райвыканкаме супакоілі — да зімы будзе ўзьведзены каркас будучага палаца. Але пакуль няма грошай, зазначыў супрацоўнік райвыканкаму:
«Сто мільярдаў павінны прыйсьці на падрыхтоўку да „Дажынак“. Зь іх 21 — менавіта на лядовую арэну, каб працягнуць працы. У сувязі зь цяжкасьцямі вядомымі — не маглі дачакацца, калі гэтыя грошы паступяць», паведаміў супрацоўнік райвыканкаму.
Дык ці патрэбны Горкам лядовы палац, пытаюся ў заўзятага аматара хакею Андрэя Юркова:
«На сёньняшні дзень больш-менш рэгулярна гуляюць у хакей 20-25 чалавек. Для іх будаваць гэты палац? Трэба спачатку забясьпечыць школы раёну спартовым інвэнтаром. Няма за што купіць ні канькі, ні клюшкі».
Акрамя Горак і Шклова, мясцовыя ўлады ўзімку 2011 году заяўлялі, што збудуюць лядовыя палацы яшчэ ў шасьці райцэнтрах. Будаваць там дагэтуль не пачалі.
На Гарадзеншчыне існуюць два лядовыя палацы: у Горадні і ў Лідзе — другім па насельніцтве горадзе вобласьці. Лідзкі скончылі толькі дзякуючы будаўнічаму аўралу ў мінулым годзе, калі ў горадзе прайшлі дзяржаўныя «Дажынкі».
Раней дзяржаўная прэса не стамлялася паведамляць, што лядовыя палацы з арэнамі на васямсот месцаў для заўзятараў пабудуюць у Слоніме ды Ваўкавыску, а пазьней — і ў Наваградку. Але бадзёрыя галасы змоўклі. Працаўнік спартовай галіны спадар Андрэй кажа, што новыя лядовыя палацы ў вобласьці будаваць не пачыналі, яны засталіся ў плянах. Што да лідзкага палацу, то, каб яго апраўдаць, стварылі хакейную каманду:
«Каманда «Ліда», якая створана з ініцыятывы «губэрнатара» Сямёна Шапіры. Яна мае прыблізны бюджэт пяць з паловай мільярдаў рублёў. Каманда займае восьмае месца сярод адзінаццаці камандаў Беларусі. З аднаго боку, гэта нядрэнна, з другога — варта было ўкладаць грошы ў гарадзенскі «Нёман», каб мець у вобласьці адну каманду, але добрую. Але яны вырашылі распыліць сродкі.
Ну вось сёньня я глядзеў у інтэрнэце: дырэктар клюбу «Ліда» Аляксандар Крыскін казаў, што «мы ходзім па прадпрыемствах, зьбіраем грошы на зарплату…».
Гарадзенскі журналіст Уладзімір Хільмановіч, які піша на спартыўныя тэмы, сочыць за будаўніцтвам лядовых палацаў. Ягоны погляд на праблему:
«Яны адпачатку нерэнтабэльныя ў нашых умовах. Іх зашмат. Гэта штучная колькасьць, няма хакеістаў столькі, гэта дарагі від спорту вельмі. Ва ўсіх іншых краінах футбол разьвіваюць. А Гарадзеншчына, калі браць футбол, на апошнім месцы сярод усіх абласьцей».
Уладзімір Хільмановіч перакананы:
«Іх вельмі цяжка акупіць. Вельмі багатыя краіны, як Швэцыя, могуць дазволіць сабе будаваць іх. У нас штучна ствараюць каманды, запрашаюць легіянэраў з Украіны, Расеі з трэцяга, нават чацьвёртага-пятага эшалёнаў. Паколькі хакей разьвіваецца, гэта апраўдана яшчэ ў абласных цэнтрах, вялікіх гарадах. Хакей — элітарны від спорту, туды ідуць дзеці багатых звычайна. Таму, можа, і няма майстроў».
Глядзець вялікую мапу.
Віцебшчына
Наваполацк

Ворша

МАГІЛЁЎШЧЫНА
Шклоў

Горкі
У сталіцы «Дажынак-2012», у Горках, узводзіць лядовы палац таксама пачалі больш як год таму. Вынік — як у Шклове. Будоўля прыпынена. Са зробленага — убітыя бэтонныя палі ды падсыпаная жвірам пляцоўка, якая, паводле жыхароў, зарастае бур’янам.
«Улетку перад візытам Аляксандра Лукашэнкі падагналі туды трактары і гэты бур’ян увесь разгрэблі, каб яго хоць не відаць было. Падсыпалі зьверху пяску, каб было відаць, што будаўніцтва нейкае вядзецца», — кажа эканаміст Андрэй Юркоў.
У райвыканкаме супакоілі — да зімы будзе ўзьведзены каркас будучага палаца. Але пакуль няма грошай, зазначыў супрацоўнік райвыканкаму:
Трэба спачатку забясьпечыць школы раёну спартовым інвэнтаром. Няма за што купіць ні канькі, ні клюшкі.
«Сто мільярдаў павінны прыйсьці на падрыхтоўку да „Дажынак“. Зь іх 21 — менавіта на лядовую арэну, каб працягнуць працы. У сувязі зь цяжкасьцямі вядомымі — не маглі дачакацца, калі гэтыя грошы паступяць», паведаміў супрацоўнік райвыканкаму.
Дык ці патрэбны Горкам лядовы палац, пытаюся ў заўзятага аматара хакею Андрэя Юркова:
«На сёньняшні дзень больш-менш рэгулярна гуляюць у хакей 20-25 чалавек. Для іх будаваць гэты палац? Трэба спачатку забясьпечыць школы раёну спартовым інвэнтаром. Няма за што купіць ні канькі, ні клюшкі».
Акрамя Горак і Шклова, мясцовыя ўлады ўзімку 2011 году заяўлялі, што збудуюць лядовыя палацы яшчэ ў шасьці райцэнтрах. Будаваць там дагэтуль не пачалі.
ГАРАДЗЕНШЧЫНА
На Гарадзеншчыне існуюць два лядовыя палацы: у Горадні і ў Лідзе — другім па насельніцтве горадзе вобласьці. Лідзкі скончылі толькі дзякуючы будаўнічаму аўралу ў мінулым годзе, калі ў горадзе прайшлі дзяржаўныя «Дажынкі».
Ліда
Раней дзяржаўная прэса не стамлялася паведамляць, што лядовыя палацы з арэнамі на васямсот месцаў для заўзятараў пабудуюць у Слоніме ды Ваўкавыску, а пазьней — і ў Наваградку. Але бадзёрыя галасы змоўклі. Працаўнік спартовай галіны спадар Андрэй кажа, што новыя лядовыя палацы ў вобласьці будаваць не пачыналі, яны засталіся ў плянах. Што да лідзкага палацу, то, каб яго апраўдаць, стварылі хакейную каманду:
«Каманда «Ліда», якая створана з ініцыятывы «губэрнатара» Сямёна Шапіры. Яна мае прыблізны бюджэт пяць з паловай мільярдаў рублёў. Каманда займае восьмае месца сярод адзінаццаці камандаў Беларусі. З аднаго боку, гэта нядрэнна, з другога — варта было ўкладаць грошы ў гарадзенскі «Нёман», каб мець у вобласьці адну каманду, але добрую. Але яны вырашылі распыліць сродкі.
Ну вось сёньня я глядзеў у інтэрнэце: дырэктар клюбу «Ліда» Аляксандар Крыскін казаў, што «мы ходзім па прадпрыемствах, зьбіраем грошы на зарплату…».
Гэта штучная колькасьць, няма хакеістаў столькі, гэта дарагі від спорту вельмі..