Увечары 13 чэрвеня на памежным пераходзе «Берасьце» (вядомы як «Варшаўскі мост») больш за 50 грамадзянаў сабраліся на акцыю пратэсту супраць новых правілаў вывазу зь Беларусі за межы Мытнага саюзу дызэльнага паліва і шэрагу іншых тавараў.
Да ўдзельнікаў акцыі выйшлі кіраўнікі Берасьцейскай памежнай групы Сяргей Брытаў, Берасьцейскай мытні Леанід Досаў і ўпраўленьня ўнутраных спраў Берасьцейскага аблвыканкаму Ўладзімер Сычэўскі, перадае БелаПАН.
Паводле ўдзельнікаў акцыі, уведзеныя абмежаваньні парушаюць гарантаванае Канстытуцыяй права грамадзянаў на свабоднае перамяшчэньне. Некаторыя адзначалі, што маюць сваякоў у Польшчы і да іх трэба езьдзіць часьцей за адзін раз у пяць дзён.
Людзі патрабавалі, каб да іх прыехаў старшыня Берасьцейскага аблвыканкаму.
За акцыяй назіралі супрацоўнікі міліцыі і КДБ.
Акцыя скончылася пасьля размовы яе ўдзельнікаў з прадстаўнікамі ўладаў.
Нікога з удзельнікаў акцыі міліцыянты не затрымалі. Людзі ў цывільным забаранялі журналістам фатаграфаваць, перадае карэспандэнт Свабоды.
Стыхійны мітынг у Брузгах падштурхнуў да падобнай акцыі і берасьцейцаў. З намі на сувязі ў жывым эфіры Радыё Свабода быў наш слухач Дзяніс Турчаняк, які ў той момант знаходзіўся паблізу пераходу «Варшаўскі мост».
Турчаняк: Мы ўлічылі досьвед пераходу Брузгі, дзе ўсіх разагналі з прычыны таго, што была перакрыта дарога. Тут ніхто ніякіх дзеяньняў па перакрыцьці не прадпрымаў, аднак людзі сабраліся. Спачатку было каля 50-70 чалавек, пасьля сабралася да 100, і да нас выйшлі прадстаўнікі спачатку мытні — начальнік Берасьцейскай мытні, які пачаў адказваць на пытаньні. Ну калі гэта наагул можна назваць адказамі… Ён прапаноўваў лётаць самалётамі, езьдзіць аўтобусамі, цягнікамі. Але, як высьветлілася, сёньня сярод тых, хто прыйшоў на гэты стыхійны мітынг, некалькі чалавек зьнялі з цягніка з той самай прычыны — што яны занадта часта наведваюць Польшчу.
Ціхановіч: Значыць, пацьвердзілася, што ўводзіцца абмежаваньне — езьдзіць можна раз на 5 дзён?
Турчаняк: Ну, яно як бы ўведзена, але падчас далейшых разбораў — прыйшлі палкоўнік міліцыі і палкоўнік памежнай службы і пачалі больш зразумела адказваць на пытаньні, чым начальнік мытні — дык вось, высьветлілася, што так, пастанова прынятая, але ў ёй былі, скажам так, «касякі», і цяпер усё гэта зводзіцца да нейкага агульнага назоўніку.
Тут вельмі цікава, што прысутнічаюць відавочна супрацоўнікі ў цывільным, якія спрабуюць размаўляць зь людзьмі, адводзіць іх убок, зьбіраць вакол сябе групкі людзей — іх добра відаць, мяркуючы з адзеньня яўна дарагога… Яны ў прынцыпе вельмі разумна ўсё тлумачаць, значна лепш за гэтых начальнікаў, і паводле камэнтароў такіх невядомых асобаў выходзіць, што так, сапраўды, пастанова прынятая, два дні дзейнічала, і на месцах ніхто ня ведаў, як яе выконваць, аднак цяпер у тэрміновым парадку ўсё мяняецца, і размытняць паліва будзе можна, абмежаваньняў на рух грамадзянаў ня будзе, а будзе абмежаваньне на рух паліва. Яго, паводле такога невядомага чалавека, трэба будзе размытняць не на мытні, а на нейкім унутраным мытным пасту. Што таксама не зусім зразумела — як будзе працаваць гэты мэханізм. Трэба паспрабаваць выехаць…
З 11 чэрвеня ў Беларусі дзейнічаюць абмежаваньні на вываз фізычнымі асобамі аўтамабільнага паліва. Паліва, якое вывозіцца больш за адзін раз на працягу пяці сутак за межы Мытнага саюза Беларусі, Казахстана і Расеі, абкладаецца экспартным мытам.
З 12 чэрвеня ўстаноўлена забарона і адмысловы збор на вываз асобных тавараў за межы Мытнага саюзу.

Турчаняк: Людзі ў цывільным тлумачылі лепш за начальніка мытні