14 сьнежня пачалося датэрміновае галасаваньне на выбарах прэзыдэнта. Дакладных лічбаў, колькі прагаласавала ў першы дзень у краіне, пакуль няма. Яны стануць вядомыя толькі ў сераду раніцай. Хто пасьпяшаўся прагаласаваць у першы дзень?
У першы дзень галасаваньня на менскім выбарчым участку № 36, што на вуліцы Калініна, народу было няшмат. Старшыня камісіі Станіслаў Грышкевіч распавёў:
«Сёньня прагаласавала 30 чалавек. Прыходзяць і маладыя, і пажылыя. Розныя».
Карэспандэнтка: А колькі ў вас выбарцаў на ўчастку?"
«2036».
Такім чынам у першы дзень на 36-м участку прагаласавала крыху больш за 1,4%.
На ўчастку № 6, што ў будынку палітэхнічнага каледжу, народу крыху болей — тут галасуюць два студэнцкія інтэрнаты, уласна каледжу і Беларускай акадэміі мастацтваў. Тут у першы дзень прагаласавала прыкладна 3% выбарцаў. Гутару зь дзяўчатамі, якія выходзяць з участку:
Карэспандэнтка: «Вось вы толькі што прагаласавалі. Чаму датэрмінова?»
«Таму што зьяжджаем дадому, ня будзе магчымасьці прыйсьці на выбары ў нядзелю ў Менску, таму даводзіцца галасаваць загадзя».
Карэспандэнтка: «Прызнайцеся шчыра, колькі выходных паабяцалі?
Дзяўчына: «Тыдзень. Перад сэсіяй даюць падрыхтавацца да экзамэнаў, і таму мы галасуем раней».
Карэспандэнтка: «Адкуль вы?»
«З Чэрвеня. Зь Любані».
Яшчэ ў панядзелак студэнт факультэту кампутарнага праектаваньня Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту інфарматыкі і радыёэлектронікі распавядаў, што галасаваць датэрмінова наўпрост не прымушалі, а проста абяцалі чатыры выходныя:
«За датэрміновае галасаваньне абяцаюць вялікія „плюшкі“ ў выглядзе чатырох выходных: пятніца, субота, нядзеля, панядзелак. „Пары“ можна прапускаць, гэта пропуск заняткаў з паважнай прычыны».
У першы дзень датэрміновага галасаваньня ціснуць пачалі на тых, хто жыве ў інтэрнаце:
«Сёньня дэкан усіх выклікаў і сказаў, што жыхары трэцяга інтэрнату павінны проста абавязкова ўзяць удзел у датэрміновым галасаваньні, інакш будзе дрэнна. Як бы ўсім усё зразумела. Тут 20 чалавек жыве з нашага курсу, і ўсе пайшлі галасаваць. Таму што ва ўсіх няма грошай, каб здымаць кватэры».
Дарэчы, паведамленьняў з розных ВНУ пра тое, што студэнтаў запалохваюць высяленьнем з інтэрнатаў, вельмі шмат на сайце кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары».
Праваабаронца Алесь Бяляцкі паведаміў і пра іншыя факты прымусовага галасаваньня:
«Гэта толькі пачатак. У нас ёсьць зьвесткі зь Бярозы, дзе дырэктар прадпрыемства „Бярозабудматэрыялы“ загадаў проста на аўтобусах прывезьці працоўных, і яны ўжо сёньня паехалі галасаваць, прычым у працоўны час. Такое будзе зараз скрозь рабіцца. Ну і плюс, што мы заўважалі таксама, гэта тое, што падчас папярэдняга галасаваньня сябры камісій, асабліва ў вёсках, яны ўжо бегалі са скрынямі — вынаснымі-невынаснымі. Як іх лічыць? Будзем ведаць толькі ў сераду зранку зьвесткі па папярэднім галасаваньні за першы дзень».
Алесь Бяляцкі паведаміў, што на выбарах у мясцовыя саветы, якія прайшлі ўвесну, колькасьць тых, хто прагаласаваў датэрмінова, была больш за траціну. Гэта азначае, што ў Менску можа быць меней — каля 15-20%, а ў рэгіёнах — пад 50%.

Тут 20 чалавек жыве з нашага курсу, і ўсе пайшлі галасаваць.