Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Нам трэба перамагаць у галовах людзей"


Госьць “Начной Свабоды” – кіраўнік руху “За свабоду”, экс-кандыдат на прэзыдэнцкіх выбарах 2006 году Аляксандар Мілінкевіч, які таксама заявіў, што будзе ўдзельнічаць у наступных выбарах прэзыдэнта.








Соўсь: Чаму менавіта цяпер, чаму менавіта сёньня вы заявілі пра свой удзел у прэзыдэнцкіх выбарах? Ці хопіць вам часу для паўнавартаснай кампаніі, паколькі выбары могуць адбыцца ўжо даволі хутка? Лідзія Ярмошына дапусьціла, што ўжо ўвосень.

Мілінкевіч: Я не перапыняў сваю працу пасьля выбараў 2006 году і рабіў даволі шмат. Я наведваў Беларусь, я рабіў акцыі, падтрымліваў сайты, бюлетэні, разьвівалі структуры, праводзілі сацыяльныя акцыі, дапамагалі самаарганізацыі. Праца ўвесь час ішла. І можна лічыць, што гэта таксама падрыхтоўка да выбраў.

Пытаньні госьцю таксама задавалі наведнікі сайту
svaboda.org.

Кастусь зь Вільні: А ці ёсьць у Вас шанцы на перамогу ў выбарах? Я не ўпэўнены.

Віктар: Сп. Мілінкевіч, якім чынам Вы спадзяецеся перамагчы дыктатара, калі беларусы ня маюць выбару, ці, іншымі словамі, калі галасы беларусаў ня лічаць ?

Мілінкевіч: Па першае, выбараў на Беларусі няма пасьля канстытуцыйнага перавароту. Гэты ўсім вядома. І калі мы кажам, што мы ідзем на выбары, на самой справе мы ідзем у палітычную кампанію, і з дапамогай кантактаў зь людзьмі, сходаў, пікетаў, распаўсюду інфармацыі, збору подпісаў сустракаемся зь імі і мяняем іх думкі, спрыяем таму, каб яны больш ведалі. Таму гэта кампанія для нас вельмі важная як зьмена думак людзей, зьмена таго, што ў іх у галовах, і гэта самае важнае. Вядома, наконт перамогі, заўсёды ставіш такую мэту. І я сёньня аб'явіў, што мы будзем патрабаваць, сёньня патрабуем ад улады, што мы жадаем лічыць галасы
Таму гэта кампанія для нас вельмі важная як зьмена думак людзей, зьмена таго, што ў іх у галовах, і гэта самае важнае.
разам зь ёй. Гэта патрабаваньне жорсткае, і калі ўлада яго не выконвае, то мы выходзім у дзень выбараў на плошчу і патрабуем новых, сумленных выбраў. Такі будзе ўльтыматум уладзе.

Таццяна Севярынец зь Вiцебску: Паважаны Аляксандр Уладзіміравіч! Заўсёды лічыла Вас вельмі прыстойным чалавекам, заўсёды казала, што бачу менавіта Вас адзіным кандыдатам і была гатовая прыняць удзел у Вашай выбарчай кампаніі. Да сёнешняга дня, калі Вы сказалі няпраўду адносна стаўляньня БХД да шляху ў Эўропу. Растлумачце, калі ласка, як такое магло прагучаць з Вашых вуснаў?

Мілінкевіч: Я гэта сказаў невыпадкова на падставае таго, што я чытаю ў інтэрнэце ў выказваньнях Віталя Рымашэўскага, у асабістых размовах зь ім. Я сказаў тое, што я чую і тое, што я чытаю.

Тэлефоннае пытаньне ад Вялянціны з Бабруйску: Я зьвяртаюся да ўсіх лідэраў партый. Пашкадуйце свой шматпакутны народ і найхутчей аб'яднайцеся вакол аднаго самага самага, якога ведае народ і Захад. Атрымаўся вялікі пшык для дэмакратычных сілаў падчас выбараў у мясцовыя саветы. Дык не дапусьціце, каб падчас выбараў прэзыдэнта зноў атрымаўся выкляты пшык.

Мілінкевіч: Я лічу, што аб'яднаньне дэмакратычных сілаў гэта важны чыньнік каб правесьці кампанію. Калі мы кажам пра адзінага кандыдата – гэта сапраўды важна. Але абраць проста адзінага кандыдата – яшчэ мала. Гэта інструмэнт. Вельмі важна, каб гэты адзіны кандыдат сапраўды мог сабраць максымальную колькасьць актывістаў. Каб мог здабыць грошы. Таму што кампанія таксама каштуе. І калі такі кандыдат усімі прымальны і папулярны ў народзе, акрамя таго здольны аб'ядноўваць, гэта той кандыдат, што
Я вельмі разьлічваю перш за ўсё на рэгіёны, там дзе гэтага жорсткага падзелу і такой асабістай канкурэнцыі значна менш.
трэба. Але калі проста назваць – вось гэты нам самы сымпатычны, але ён ня ў стане, то такі адзіны кандыдат – проста пшык. Я буду ўсё рабіць, каб аб'яднаць структуры. Я вам шчыра скажу, што ў Менску гэта надзвычай цяжка. Але ў рэгіёнах людзі аб'ядноўваюцца нягледзячы на партыйную прыналежнасьць, беспартыйныя. Я вельмі разьлічваю перш за ўсё на рэгіёны, там дзе гэтага жорсткага падзелу і такой асабістай канкурэнцыі значна менш.

Зьміцер зь Менску: Рады што вы заявілі пра ўдзел у прэзыдэнцкай кампаніі, спадзяюся вы годна правядзеце гэту кампанію. Ёсьць адно да Вас пажаданьне і адно пытаньне:
Вы заклікаеце людзей на вуліцу, гэта вынікае з вашых заяў. Дапусьцім, сабралася 50 тысяч чалавек, і што Вы будзеце рабіць з гэтымі людзьмі?

Мілінкевіч: Вельмі слушная заўвага. Сапраўды, мы павінны казаць ня толькі аб выбарах, ня толькі аб палітычнай сыстэме, мы павінны казаць аб сацыяльных пытаньнях, бо менавіта яны турбуюць людзей. У сваёй кампаніі я заўсёды зьвяртаў на гэта ўвагу, і буду гэта рабіць надалей. І мы зараз пачынаем кампанію з заўтрашняга дня. Кампанія называецца "Народная праграма". Тыя тэзы, што мы падрыхтавалі да сёньняшняй прэзэнтацыі, мы будзем рассылаць вялікай колькасьці людзей, дасылаем ім капэрты для адказаў. Нам вельмі хочацца адчуць пульс краіны. Мы езьдзім, мы ведаем, мы размаўляем, але хочам, каб людзі нам сказалі, што яны бачаць самае галоўнае. І палітык мусіць выконваць тое, што важнае для людзей. Дзякую за гэтую падказку.

Ягор зь Менску
: Паважаны, Аляксандр Уладзіміравіч! Пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2006 году на адной з вулічных акцыяў Вы паабяцалі "Закідаць беларусаў праўдай", маючы на ўвазе ў першую чаргу бясплатную дастаўку дахаты кожнаму беларусу палітычнага весьніка руху "За свабоду". І на першым этапе, прынамсі ў Менску, гэта вельмі добра ўдавалася, але потым чамусьці гэты працэс спыніўся. Ці зьбіраецеся Вы аднавіць гэты мэтад інфармаваньня насельніцтва ў гэтыя лічаныя месяцы перад выбарамі?.

Мілінкевіч: Мы спрабуем выкарыстоўваць усе магчымасьці, якія ў нас ёсьць, у мэдыях: тэлебачаньне "Белсат", "Радыё рацыя", "Радыё Свабода", "Эўрапейскае радыё для Беларусі". Распаўсюджваем вялікую колькасьць бюлетэняў. Выкарыстоўваем газэты. Яшчэ раз кажу – не заўсёды мы самі задаволены сваёй працай. Але звычайна прычына банальная – не хапае сродкаў на паперу, на
Будзем разам і мы зможам дапамагчы людзям ведаць праўду.
фарбу. Хаця валянтэраў хапае, каб разносіць гэтыя ўлёткі і газэты. Я прашу такіх людзей як Ягор, калі ён нешта можа зрабіць у сваім доме, надрукаваць на сваёй друкарцы і распаўсюдзіць, гэта будзе нам вялікая дапамога. Будзем разам і мы зможам дапамагчы людзям ведаць праўду.

Соўсь: Старшыня Цэнтрвыбаркаму Лідзія Ярмошына дапускае, што прэзыдэнцкія выбары могуць адбыцца сёлета ўвосень. Патэнцыйныя кандыдаты на прэзыдэнта ацэньваюць свае шанцы на перамогу, а таксама шанцы сваіх канкурэнтаў.

Спадар Аляксандар, ці кантактуеце Вы з патэнцыйнымі прэтэндэнтамі на пасаду прэзыдэнта? Якія ў Вас дачыненьні складваюцца з імі, ці каардынуеце свае дзеяньні?

Мілінкевіч: Я не шукаю ворагаў, не абвінавачваю іншых, я спрабую зь імі кантактаваць, знаходжу агульную мову. Хаця гэта бывае ня лёгка. І я лічу, што нягледзячы на тое, што я ўпэўнены ў сваіх сілах, я працягнуў перамовы з гэтымі людзьмі, і, напрыклад, калі рада інтэлігенцыі распачала спробу шукаць адзінага кандыдата, мы дапамагаем ім, мы ўдзельнічаем у гэтым. Толькі ёсьць людзі, якія ідуць таму, што ў іх проста амбіцыі, ёсьць такія, што проста хочуць папрацаваць на сваю структуру, каб у яе прыйшло больш
Чалавек мусіць мець структуры, уплыў у грамадзтве, мусіць мець стратэгію перамогі, яшчэ многа чаго.
людзей. Некаторым хочацца мець проста запіс у працоўнай кніжцы "я быў кандыдатам у прэзыдэнты". Вельмі важна, каб чалавека зразумеў адказнасьць, таму што гэта ня проста гульня ў дэмакратычныя выбары, а гэта спроба зьмяніць сытуацыю ў Беларусі, спроба здабыць свабоду. Чалавек мусіць мець структуры, уплыў у грамадзтве, мусіць мець стратэгію перамогі, яшчэ многа чаго. І я лічу, што такіх кандыдатаў няшмат.

Зьміцер з Вільні: Як вы ставіцеся да Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту? Якую ролю будуць адыгрываць студэнты ЭГУ (і, магчыма, іншыя беларускія студэнты, якія зараз атрымліваюць адукацыю ў краінах Эўропы і ЗША?), калі вас абяруць прэзыдэнтам Беларусі?

Мілінкевіч: Мы вельмі вялікую ўвагу надзяляем той моладзі, што сёньня вучыцца за межамі Беларусі, у тым ліку і ў ЭГУ, і ў Польшчы па праграме Каліноўскага, у Чэхіі, у Францыі, у Нямеччыне. Нам вельмі важна, каб гэтыя людзі ня зьніклі з нашага поля зроку, мы хочам іх максымальна выкарыстоўваць у той момант, калі Беларусь пачне будаўніцтва новай дэмакратычнай эўрапейскай дзяржавы. Іх веды, іх досьвед нам вельмі важны. Таму мы сёньня складаем кампутаровую базу дадзеных, каб гэтым людзям запрапанаваць, даведацца пра іх жаданьне, пра іх пэрспэктывы.

Алесь Астроўскі з Горадні
: Як вы ставіцеся да акцыі польскіх імпэрыялістаў пад назвай “Карта паляка”, якая вось ужо 3-ці год на практыцы зьдзяйсьняецца на тэрыторыі Беларусі польскім урадам?

Мілінкевіч: Польшча мае права зрабіць тое, што называецца "картай паляка". Дарэчы, ня так шмат людзей адгукнулася на гэта. Я
Польшча мае права зрабіць тое, што называецца "картай паляка".
не лічу яе пагрозай беларускасьці ў нашай краіне. Нам перш за ўсё трэба аднаўляць сваё, адраджаць трэба і мову і культуру. Вялікія праблемы з гэтым. Улада не займаецца. У Горадні было 75% беларускіх клясаў, калі Лукашэнка прыйшоў да ўлады. Зараз няма ніводнага. Карта паляка – магчымасьць для тых палякаў, што жывуць на Беларусі, працаваць у Польшчы, мець пэўныя дадатковыя магчымасьці, і мы ня можам гэтаму перашкаджаць.

Пятро з Данецку
: Мяне як грамадзяніна Ўкраіны турбуе незалежнасьць Беларусі. Будзе незалежнасьць – дэмакратычныя свабоды паступова прыйдуць. Магчыма, грамадзкі фармат, выбраны вашым цяперашнім прэзыдэнтам, зьяўляецца неабходным этапам ўстаноўкі нацыянальнай самасьвядомасьці? Бо нацыі часта фармаваліся ва ўмовах дыктату. Што Вы скажаце? Жадаю Вам і Вашаму народу працьвітаньня!

Мілінкевіч: Я цалкам падзяляю думку наконт незалежнасьці. Сапраўды, калі мы сёньня кажам, што змагаемся за свабоду, за правы чалавека, за дэмакратыю, і мы ўвесь час паўтараем і адначасова за незалежнасьць. Незалежнасьць Беларусі – гэта вялізарная каштоўнасьць для нас. Ня будзе незалежнасьці – ня будзе ні правоў чалавека, ні свабоды. Што да таго, што цяперашні прэзыдэнт аднаўляе нацыянальную сьвядомасьць, то з гэтым я катэгарычны ня згодны. Я ўжо казаў, што і беларускія клясы зачыняюцца, і беларуская культура ня мае магчымасьці сапраўднага разьвіцьця, і што вельмі важна – падручнікі да сёньняшняга дня савецкага
Без каранёў ня будзе сапраўднай нацыі, ня будзе сапраўднай незалежнасьці.
кшталту. Я маю на ўвазе, што няма сапраўдных падручнікаў па гісторыі. Гэтая ўлада грунтуецца не на нацыянальнай сьвядомасьці, а на адчуваньні дзяржавы. Што таксама важна, але ўсё ж такі без каранёў ня будзе сапраўднай нацыі, ня будзе сапраўднай незалежнасьці.

Анатоль Старкоў зь Нью-Ёрку: Зараз зразумеў, Аляксандр, што фактычна сваю частку прэзыдэнцкай кампаніі Вы пачалі на нядаўніх мясцовых выбарах, дзе сустракаліся з беларускімі выбарнікамі. Ці адчувалі Вы запатрабаваньне народу ў зьмене ўлады на самым версе? Ці патрэбен простым людзям новы прэзыдэнт? Жадаю вам посьпехаў і перамогі. Буду галасаваць за вас, паважаны спадар Мілінкевіч.

Мілінкевіч: Кожны раз падчас паездкі ў рэгіён, бачыш нешта новае. Апошняя паездка, мае размовы зь людзьмі побач з кандыдатамі ў мясцовыя саветы дадалі мне ўпэўненасьці, можа таму менавіта я сёньня пайшоў і сказаў, што іду на прэзыдэнцкія выбары. У краіне значныя зьмены, людзі ў роздуме, людзі задаюць сабе пытаньне, нават тыя, што нас не падтрымліваюць, – якая пэрспэктыва? Што будзе зь Беларусьсю, што будзе са мной? Ніколі так многа людзей з намэнклятуры не шукалі са мной кантактаў. Зараз многія і наверсе, і там унізе на мясцовым узроўні, і на мяжы з Расеяй, і ў Гарадзенскай вобласьці пытаюцца, а што вы
Калі мы ў галовах людзей пераможам, ня будзе ніякіх Лукашэнак, ня будзе ніякіх рэжымаў, ня будзе дыктатураў.
прапануеце, як вы бачыце, ці для нас ёсьць шанец у той будучай Беларусі. Я думаю, што вось гэты роздум у грамадзтве, адчуваньне, што больш улада не кантралюе сытуацыю і ня мае пэрспэктывы, асабліва пасьля апошняга выступу Лукашэнкі па тэлебачаньні, гэта вельмі важна для нас. Калі мы кажам: "Нам трэба перамагаць у галовах людзей". Калі мы ў галовах людзей пераможам, ня будзе ніякіх Лукашэнак, ня будзе ніякіх рэжымаў, ня будзе дыктатураў.

Міхаіл зь Менску: Добры вечар! Аляксандар! Ваш камэнтар па падзеям у Кіргізстане, ці магчымы беларускі пераварот па такім жа сцэнары?

Мілінкевіч: Любыя варыянты магчымыя. Я ўвесь час заклікаю ўлады, калі яны адчуваюць сваю адказнасьць перад гісторыяй і беларускім народам, трэба пачынаць унутраны дыялёг. Гэты дыялёг лягчэй за ўсё распачаць менавіта з выбараў. Улада зноў на гэтых мясцовых выбарах прадэманстравала, што ня хоча гаварыць са сваім народам, адгарадзілася кітайскай сьцяной ад яго і зрабіла дзяржаву сам для сябе. А дзе народ? А народ сам па сабе. І вось гэтая канфрантацыя, справакаваная ўладай, вядзе да канфлікту.
Канфрантацыя, справакаваная ўладай, вядзе да канфлікту.
Можна пачынаць круглыя сталы. Хай падумаюць пра тое, што адбылося ў Румыніі, там дзе не хацелі праводзіць ніякіх дыскусій, і што было ў Чэхіі і Польшчы. Перамены непазьбежныя. Улада мусіць гэта зразумець. Трэба сядаць за стол перамоваў, трэба праводзіць больш сумленныя выбары, ісьці да дэмакратычных. І толькі такі шлях для Беларусі. У іх проста выбару няма, не разумеюць, але будзе цяжка.

Васіль: Як бы вы ахарактарызавалі сёньняшні палітычны лад у Расеі?

Мілінкевіч: У Расеі вельмі цяжкі шлях да дэмакратыі. Само кіраўніцтва ў Расеі кажа, што гэта кіруемая дэмакратыя. Я ня вельмі люблю гэтае слова, таму што дэмакратыя – гэта правы чалавека. Што значыць кіруемыя правы чалавека? Ці кіруемыя выбары? Але гэта так. І я пажадаў бы каб Расея была хутчэй дэмакратычнай, каб Расея была прадказальнай краінай, каб яна ішла да эўрапейскіх стандартаў, таму што яна наш сусед. І гэта маё пажаданьне абсалютна шчырае.

На пытаньні, якія Аляксандар Мілінкевіч не пасьпеў адказаць у эфіры, ён адкажа пазьней праз наш сайт.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG