Тарыфы на паслугі па правядзеньні дзяржтэхагляду павышаны, бо ад 1 студзеня 2010 году пачала дзейнічаць Асаблівая частка Падатковага кодэксу Беларусі. Паводле новых правілаў, падатак на дададзеную вартасьць павялічыўся з 18% да 20%, паведамляе БелТА.
Тарыфы на некаторыя віды дзяржтэхагляду
| Аўтамабіль | Кошт |
| Легкавы аўтамабіль з бэнзінавым рухавіком | 28,2 тысячы рублёў |
| Легкавы аўтамабіль, які працуе на дызэльным або газавым паліве | 29,9 тысячы рублёў |
| Матацыкл | 12,8 тысяч рублёў |
| Аўтобус масай ня больш як 5 т | 37,6 тысяч рублёў |
| Аўтобус з масай больш як 5 т | 37,9 тысяч рублёў |