Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці напалохаюць Менск і Кіеў Маскву?


Ці могуць у найбліжэйшы час адбыцца якасныя прарывы ў беларуска-ўкраінскіх адносінаў? Чаму паміж суседнімі дзяржавамі дагэтуль не ратыфікаваная дамова аб дзяржаўнай мяжы? Ці могуць Кіеў і Менск дамовіцца аб сумесных дзеяньняў у галіне транзыту, пагражаючы Маскве супольнай пазыцыяй?

Віталь Портнікаў
Андрэй Фёдараў
Віталь Цыганкоў


На гэтыя ды іншыя пытаньні ў перадачы Экспэртыза Свабоды адказваюць — з Менску палітоляг Андрэй Фёдараў, з Кіева — экспэрт у міжнародных справаў Віталь Портнікаў. Перадачу вядзе Віталь Цыганкоў.

Цыганкоў
: Візыт у Менск міністра замежных справаў Украіны Пятра Парашэнкі зноў зьвяртае ўвагу на праблему, чаму Ўкраіна і Беларусь, дзьве братнія славянскія дзяржавы, як любяць казаць і ў Менску і ў Кіеве, дасюль ня маюць ратыфікаванай дамовы аб дзяржаўнай мяжы. Нагадаем, такая дамова была падпісаная ў 1997 годзе, яе ратыфікавала Ўкраіна, але беларускі парлямэнт яе дагэтуль не ўхваліў. Віталь, як вы гэта патлумачыце, якія палітычныя прычыны вы тут бачыце?

Віктар Юшчанка — гэта такі сабе ўкраінскі “Аляксандар Лукашэнка”


Портнікаў: Я б не сказаў, што гэта нейкі незвычайны выпадак для постсавецкай прасторы. Няма дасюль дамовы пра мяжу паміж Расеяй ды Ўкраінай, нямала памежных праблемаў паміж краінамі Цэнтральнай Азіі. Відавочна, што гэтыя праблемы могуць закончыцца, калі краіны былога СССР пагодзяцца зь неабходнасьцю сваёй інтэграцыі ў міжнародныя структуры. Тады пад ціскам міжнародных мэханізмаў яны будуць вымушаныя вырашыць гэтыя праблемы ў адпаведнасьці з нормамі міжнароднага права.

Цяпер, калі Расея,
Расея, Украіна і Беларусь жывуць наўзбоч міжнародных інтэграцыйных працэсаў і жывуць хутчэй “па паняцьцях”, а ня нормах міжнароднага справа.
Украіна і Беларусь жывуць наўзбоч міжнародных інтэграцыйных працэсаў і жывуць хутчэй “па паняцьцях”, а ня нормах міжнароднага справа — кожная з краін можа высоўваць да партнэра пэўныя ўмовы, якія зьвязаныя ня столькі зь мяжой, колькі з вырашэньнем іншых палітычных праблемаў. Так што нам яшчэ давядзецца даволі доўга чакаць, калі такія межы зьявяцца, і калі стане зразумелым, якім ёсьць рэжым іхняга карыстаньня.

Цыганкоў: Магчыма, з Кіева гэта бачыцца па-іншаму. Але зь Менску якраз бачыцца, што Ўкраіна ўзяла курс на ўваходжаньне ў эўрапейскія структуры. І відавочна, што на шляху гэтага курсу неўладкаваная мяжа зь Беларусьсю — гэта вялікая праблема

Портнікаў: Я пагаджуся. Але я зноў паўтару, што Ўкраіна ня мае дагэтуль мяжы з Расейскай Фэдэрацыяй. Украіна мае праблемы з Румыніяй вакол вострава Зьмяіны — хаця Румынія сябра Эўразьвязу і НАТО. Я б ня стаў успрымаць дэмагогію цяперашняга прэзыдэнта Ўкраіны пра эўрапейскі вэктар неяк сур’ёзна. Віктар Юшчанка — гэта такі сабе ўкраінскі “Аляксандар Лукашэнка”, толькі дэмагогія беларускага прэзыдэнта зьвязаная з інтэграцыяй з Расеяй. Але сама пабудова дзяржавы абсалютна аднолькавая — стварэньне цудоўных магчымасьцяў для кляну Юшчанкі (на шчасьце, гэта эпоха ўжо заканчваецца празь некалькі месяцаў) і някепскіх магчымасьцяў для Лукашэнкі і ягонага атачэньня ў Беларусі (наўрад ці гэта эпоха хутка закончыцца).

Калі б хацелі, сто мільёнаў знайшлі б


Цыганкоў: Варта нагадаць, што канкрэтная матэрыяльная прычына таго, чаму дагэтуль не ратыфікаваная дамова пра мяжу — гэта доўг украінскіх прадпрыемстваў Беларусі, звыш 100 мільёнаў даляраў, якія ўтварыўся падчас распаду СССР. Няўжо гэта настолькі непад’ёмная лічба, што дзьве дзяржавы ня могуць вырашыць гэтую праблему?

Фёдараў: Па-першае, пагаджуся з спадаром Портнікавым, што калі б было жаданьне і імкненьне гэтых краінаў далучыцца да Эўразьвязу, хаця б у сэнсе каштоўнасьцяў, — то пытаньне мяжы ўжо было б вырашана.

Калі пачыналася гэтая гісторыя, то Беларусь падыгрывала Расеі. Яна лічыла, што адсутнасьць ва Ўкраіны афіцыйна вызначаных межаў вельмі запаволіць яе шлях у Эўропу, і ў першую чаргу ў НАТО. Магчыма, цяпер гэта ўжо ня мае такога вялікага сэнсу, але гэта ўсё роўна застаецца магчымасьцю для Менску выгандляваць сабе нейкія перавагі.

Зь іншага боку,
Калі б гэта было вельмі істотна для кіраўніцтва Ўкраіны, то яно б знайшло магчымасьць заплаціць, каб зьняць гэтую праблему.
калі б гэта было вельмі істотна для кіраўніцтва Ўкраіны, то яно б знайшло магчымасьць альбо націснуць на гэтыя прадпрыемствы, альбо самім заплаціць зь дзяржаўнага бюджэту, каб зьняць гэтую праблему — бо грошы гэтыя ніяк ня могуць быць вялікай сумай для Ўкраіны

Цыганкоў: Віталь, чаму Ўкраіна ня можа знайсьці такія грошы? Ня бачаць такіх пэрспэктыў ад адносінаў з Беларусьсю, каб займацца гэтай праблемай?

Портнікаў: Я думаю, што гэта мала каго непакоіць. Адзіны чалавек, які пра гэта ўзгадаў — гэта прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка на апошняй нарадзе зь Віктарам Парашэнкам. Але дыпляматы, якія там прысутнічала, распавялі мне, што, на іхнюю думку, Юшчанка наўмысна дае міністру такія заданьні, якія ён ня можа выканаць — каб у Юшчанкі была магчымасьць абвінаваціць Парашэнку, калі ў гэтым будзе патрэба. Таму на тое, што за месяц можна вырашыць беларуска-ўкраінскае пытаньне, якое на вырашаецца 13 гадоў, можна забыцца.

І гэта не галоўнае пытаньне беларуска-ўкраінскіх дачыненьняў. Галоўнае — наколькі бакі могуць ўзаемадзейнічаць у рамках “Усходняга партнэрства”, дамаўляцца ў энэргетычнай сфэры і гэтак далей. Пакуль што мы бачым толькі манэўры з абодвух бакоў. Абодва бакі дэманструюць Расеі, што Менск і Кіеў могуць дамовіцца. Але яны хочуць не дамовіцца, а напалохаць Маскву. Але гэта ня вельмі канструктыўны падыход да двухбаковых дачыненьняў.

Цяжка ўявіць, што транзытнае аб’яднаньне Кіева і Менску адбудзецца


Цыганкоў: Ці могуць Кіеў і Менск дамовіцца аб сумесных дзеяньнях у галіне транзыту, пагражаючы Маскве супольнай пазыцыяй? Ці яны проста палохаюць Маскву такой магчымай зьвязкай, але на самой справе ня здольныя на яе?

Фёдараў: Гіпатэтычна можна ўявіць, што Менск і Кіеў тут могуць дамовіцца. Але тады паўстане іншае пытаньне. Як мы ведаем, Расея жадае збудаваць газа- і нафтаправоды ў абыход Беларусі і Ўкраіны. У такім выпадку Масква паспрабавала б паскорыць гэты працэс.

Тут больш ідзе гульня з прыцэлам на Маскву. І Менск і Кіеў спрабуюць вырашыць свае ўласныя пытаньні, палохаючы Маскву, што яны аб’яднаюцца. Але на самой справе цяжка ўявіць, што такое аб’яднаньне адбудзецца. Менск зараз актыўна дабіваецца таго, каб кошт расейскага газу складаў на наступны год 166-168 даляраў за кубамэтар квадратны. Таму жорстка ставіць пытаньне падвышэньня кошту за транзыт (які, дарэчы, у два разы карацейшы за ўкраінскі) — гэтае пытаньне наўрад ці будзе Менскам пастаўленае ўсур’ёз


  • 16x9 Image

    Віталь Цыганкоў

    Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода». На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
     

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG