Свой пратэст спадар Жыткевіч распачаў а 10-й раніцы. Галадаць ён мяркуе ў сябе дома — у вёсцы Быкі Гарадоцкага раёну, бо мае крымінальны прысуд — абмежаваньне волі цягам трох гадоў — і ня можа пакідаць сваё жытло больш як на дзьве гадзіны ў суткі.
Паводле А.Жыткевіча, прычынай галадоўкі сталася тое, што яму адмовілі ў працаўладкаваньні адна за адной чатыры сельскія гаспадаркі раёну, хоць ён быў згодны абсалютна на любую працу, у тым ліку самую нізкакваліфікаваную.
Тое, што яго не бяруць ні даяром, ні жывёлаводам, ні нават пастухом, спадар Жыткевіч тлумачыць тым, што мясцовыя кіраўнікі не жадаюць мець у штаце працаўніка з апазыцыйнымі поглядамі. Ён быў незалежным назіральнікам падчас выбарчай кампаніі 2008 году, падтрымліваў кандыдата ў дэпутаты парлямэнту Леаніда Аўтухова — старшыню раённай суполкі Партыі БНФ і сам падаў заяву на ўступленьне ў гэтую партыю.
Да мінулых выбараў Аляксандар Жыткевіч працаваў фэльчарам-стаматолягам. Кажа, што начальства неаднаразова папярэджвала яго за грамадзкую актыўнасьць. Таму ён лічыць невыпадковым, што праз два тыдні пасьля выбараў у “Кнізе скаргаў” ФАПу зьявіўся запіс пра тое, што ён нібыта атрымліваў ад пацыентаў незаконныя ўзнагароджаньні.
Паводле гэтага факту была распачатая крымінальная справа. Урэшце Гарадоцкі раённы суд пастанавіў на два гады пазбавіць маладога адмыслоўца права займацца прафэсійнай дзейнасьцю і прысудзіў яму тры гады абмежаваньня волі.