Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Берасьці падлетак прастрэліў сабе палец з падараванага бацькамі пнэўматычнага пісталету


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У берасьцейскім міжраённым аддзеле Дзяржаўнага камітэту судовых экспэртызаў паведамілі аб інцыдэнце: 15-гадовы падлетак выкарыстоўваў пнэўматычны пісталет.

Як паведаміла рэгіянальнае выданьне bvn.by, у лякарню ў Берасьці зьвярнуўся падлетак 2010 году нараджэньня. Ён патлумачыў, што выпадкова прастрэліў сабе палец. Лекары паінфармалі аб інцыдэнце міліцыю.

Бацькі падлетка сказалі, што набылі пісталет на інтэрнэт-пляцоўцы і падарылі яго сыну, а таго, што пісталет можа нанесьці шкоду, ня ведалі.

Міліцыянты забралі пісталет і перадалі яго на экспэртызу. Экспэрты высьветлілі, што пнэўматычны газабалённы пісталет выраблены на заводзе. Сярэдняя рульная энэргія гэтага пісталета ў экспэрымэнтальнай стральбе склала 2,22 Дж.

Экспэрты падкрэсьлілі, што, нягледзячы на ўзровень рульнай энэргіі (зброю з рульнай энэргіяй да 3 Дж ня трэба рэгістраваць), аніводны від зброі няможна лічыць цалкам бясьпечным.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG