Бадай, яшчэ ніколі дачыненьні паміж Расеяй і Беларусьсю не былі такімі складанымі, як цяпер. Слова “вайна” ў дачыненьні да канфліктаў вакол малака, мяса, газу і г.д. часта ўжываецца як у Маскве, так і ў Менску.
Чаму дачыненьні краінаў, якія нібыта будуюць так званую саюзную дзяржаву, так сапсаваліся? Што прымусіла Аляксандра Лукашэнку праігнараваць саміт краінаў АДКБ? Які працяг можа быць у маскоўска-менскага канфлікту? Пра гэта Ўладзімер Глод гутарыць з палітолягам Андрэем Фёдаравым.
Глод: “Больш эмацыйна і крытычна на адрас Расеі Аляксандар Лукашэнка выказваўся толькі пару гадоў таму, калі Масква ў маразы на некалькі дзён перакрыла газавы вэнтыль. Але тады беларускі кіраўнік абмежаваўся выключна слоўнымі папрокамі. Цяпер жа ён дэманстратыўна праігнараваў паседжаньне Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бясьпецы, якое праходзіла ў Белакаменнай. Чаму Аляксандар Лукашэнка дазваляе сабе такі дэмарш? Што зьмянілася за гэты час у стасунках Масквы і Менску?”
Фёдараў: “Мне падаецца, тут існуе зьбег абставінаў. Першае — гэта нежаданьне беларускага боку прызнаваць незалежнасьць Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі. Раней такога, каб Расея захапіла ўзброеным шляхам частку тэрыторыі суседняй дзяржавы, якая да таго ж уваходзіць у СНД, проста не было. Па-другое, сваю ролю адыграў эканамічны крызіс. У Расеі цяпер ужо няма такіх грошай, за якія раней можна было набываць сабе вернасьць хаўрусьнікаў з усіх бакоў.І Масква палічыла, што яна ўжо дала Беларусі дастаткова, каб бачыць ад яе ляяльнасьць. Хаця б палітычную. А калі гэтага не атрымалася, то Масква, на мой погляд, вырашыла атрымаць хоць нешта ў эканамічным пляне. Аляксандар Лукашэнка, як мы ведаем, яшчэ да пачатку малочнага канфлікту ў інтэрвію расейскім журналістам згадваў, што ад яго патрабавалі, каб Расеі былі перададзеныя прадпрыемствы нашай малочнай прамысловасьці”.
Глод: “З вашых словаў вынікае, што грошы ў гэтым канфлікце, бадай, самае важнае. Можа, і Лукашэнка паводзіць сябе так таму, што яму паабяцалі крэдыты міжнародныя фінансавыя арганізацыі, заходнія краіны? Якая, на ваш погляд, тут будзе роля Брусэлю? Ці будзе ён „падаграваць“ сытуацыю, ці будзе адцягваць Беларусь ад Расеі? Альбо, наадварот, паспрабуе іх памірыць?”
Фёдараў: “Тое, што Брусэль ня будзе адкрыта адцягваць Беларусь ад Расеі, — гэта безумоўна. У яго ёсьць свае дачыненьні з Расеяй. Эўразьвяз дастаткова залежыць ад расейскіх энэрганосьбітаў, хоць гэтая залежнасьць апошнім часам і скарацілася даволі значна. І ісьці на адкрытую канфрантацыю з Масквой, я лічу, Захаду абсалютна немагчыма. Іншая справа, што Брусэль быў моцна напалоханы жнівеньскімі падзеямі мінулага году — расейска-грузінскай вайной. І расейская агрэсіўнасьць яму вельмі не спадабалася. Менавіта гэта і прымусіла Захад зьвярнуць больш увагі на іншыя краіны былой постсавецкай прасторы, прынамсі Беларусь. Таму яе і ўключылі ва “Ўсходняе партнэрства”, нягледзячы на тое, што ня ўсе ўмовы і просьбы Захаду афіцыйным Менскам былі выкананыя.
На мой погляд, прыхаваная барацьба за Беларусь будзе весьціся. Але ня ў тым сэнсе, каб стварыць браму, пра што кажа расейскі бок, а ў тым, каб ня даць Маскве магчымасьці ўцягнуць у сябе гэтыя постсавецкія дзяржавы на заходнім і паўднёва-заходнім кірунках“.
Глод: “Некаторыя палітолягі цьвердзяць: калі б Беларусь хуценька прызнала сувэрэнітэт і незалежнасьць Паўднёвай Асэтыі ды Абхазіі, дык тады б Масква адразу зьмяніла тон сваіх паводзінаў. Пачынаць працэдуру прызнаньня афіцыйна павінна Палата прадстаўнікоў. Але дэпутатам засталося працаваць усяго 10 дзён. А пасьля яны зьбяруцца разам толькі ў кастрычніку. Як вы думаеце, ці ў парадак дня сэсіі ў чэрвені трапіць пытаньне аб прызнаньні двух новаўтварэньняў?”
Фёдараў: “Тэарэтычна, канечне, выключаць нічога нельга. Можа, бакі дамовяцца і знойдуць нейкі кампраміс па ўсіх пытаньнях, якія ўзьніклі цягам двух апошніх тыдняў. Але гэта выглядае ня вельмі верагодным. І таму, мне падаецца, да наступнай сэсіі, як мінімум, гэта пытаньне беларускім бокам вырашана ня будзе. Я маю на ўвазе, што ня будзе прызнаньня”.
Чаму дачыненьні краінаў, якія нібыта будуюць так званую саюзную дзяржаву, так сапсаваліся? Што прымусіла Аляксандра Лукашэнку праігнараваць саміт краінаў АДКБ? Які працяг можа быць у маскоўска-менскага канфлікту? Пра гэта Ўладзімер Глод гутарыць з палітолягам Андрэем Фёдаравым.
Глод: “Больш эмацыйна і крытычна на адрас Расеі Аляксандар Лукашэнка выказваўся толькі пару гадоў таму, калі Масква ў маразы на некалькі дзён перакрыла газавы вэнтыль. Але тады беларускі кіраўнік абмежаваўся выключна слоўнымі папрокамі. Цяпер жа ён дэманстратыўна праігнараваў паседжаньне Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бясьпецы, якое праходзіла ў Белакаменнай. Чаму Аляксандар Лукашэнка дазваляе сабе такі дэмарш? Што зьмянілася за гэты час у стасунках Масквы і Менску?”
Фёдараў: “Мне падаецца, тут існуе зьбег абставінаў. Першае — гэта нежаданьне беларускага боку прызнаваць незалежнасьць Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі. Раней такога, каб Расея захапіла ўзброеным шляхам частку тэрыторыі суседняй дзяржавы, якая да таго ж уваходзіць у СНД, проста не было. Па-другое, сваю ролю адыграў эканамічны крызіс. У Расеі цяпер ужо няма такіх грошай, за якія раней можна было набываць сабе вернасьць хаўрусьнікаў з усіх бакоў.
У Расеі цяпер ужо няма такіх грошай, за якія раней можна было набываць сабе вернасьць хаўрусьнікаў з усіх бакоў.