Віцебскага праваабаронцу, якому 31 сакавіка ўжо было прад’яўлена абвінавачаньне ў распальваньні міжнацыянальнай варожасьці і ў паклёпе на Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, ізноў выклікалі ў абласную ўправу КДБ. Сьледчы Дзьмітрый Бохан вынес новую пастанову што да крымінальнай справы спадара Сьвеціка, аднак сэнс яе застаўся ранейшы.
Праваабаронцу паведамілі, што абвінавачаньне прад’яўляюць ужо другі раз, бо ў крымінальнай справе дапытаны яшчэ адзін пацярпелы — віцебскі сябар КХП БНФ Ян Дзяржаўцаў. Апазыцыянэр быў адным з тых, хто атрымаў лісты з пагрозамі ад імя віцебскай філіі “Русского Національного Едінства” і каму Леанід Сьвецік дапамагаў складаць заявы ў міліцыю ды пракуратуру з патрабаваньнем знайсьці аўтараў гэтых допісаў.
Лісты з пагрозамі фізычнай расправы ад імя РНЕ цягам 2006—2007 гадоў атрымалі некалькі віцебскіх актывістаў. Леанід Сьвецік неаднаразова зьвяртаў увагу грамадзкасьці й журналістаў на тое, што міліцыя адмаўляецца шукаць тых, хто рассылае лісты з пагрозамі. Амаль два гады міліцыя спасылалася на тое, што арганізацыя РНЕ ў Беларусі не зарэгістравана, і толькі ў траўні 2008 году абласная ўправа КДБ распачала справу наконт “лістоў ад РНЕ”. Праваабаронца Леанід Сьвецік спачатку быў сьведкам у гэтай справе, потым падазраваным, і ўрэшце КДБ абвясьціў яго абвінавачаным.
Заўтра спадар Сьвецік зноў пойдзе ў КДБ, каб пазнаёміцца з новымі матэрыяламі ў сваёй справе. Потым яе перададуць у пракуратуру і ў суд. Паводле абвінавачаньняў, выстаўленых супраць Леаніда Сьвеціка, па кожным з двух крымінальных артыкулаў яму можа пагражаць пазбаўленьне волі на тэрмін да пяці гадоў.
Сваёй віны ні ў распальваньні міжнацыянальнай варожасьці, ні ў паклёпе на прэзыдэнта праваабаронца па-ранейшаму не прызнае. Крымінальны перасьлед з боку КДБ ён лічыць помстай за праваабарончую дзейнасьць. Да таго ж днямі яму стала вядома, што нібыта паводле тэлефоннага ўказаньня з КДБ віцебскі Цэнтар занятасьці насельніцтва арыштаваў ягоны банкаўскі рахунак. Адпаведнай пастановы ў сваёй справе ён ня бачыў і таму лічыць дзеяньні Цэнтру занятасьці супрацьпраўнымі. Скончыўшы адпаведныя курсы па накіраваньні ад гэтай установы, Леанід Сьвецік меўся атрымаць дзяржаўную субсыдыю на разьвіцьцё прадпрымальніцкай дзейнасьці. Аднак у гэтым яму адмовілі, фактычна пазбавіўшы сродкаў да існаваньня ягоную сям’ю, дзе гадуюцца двое малалетніх дзетак, а жонка — у дэкрэтным адпачынку.