Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нэнад Пэіч: "Караджыч — майстар маніпуляцыі”


Сэрбскія газэты пра арышт Караджыча
Сэрбскія газэты пра арышт Караджыча

Нэнад Пэіч, адзін з кіраўнікоў Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, быў праграмным дырэктарам Сараеўскага тэлебачаньня перад і на пачатку вайны ў Босьніі і Герцэгавіне. Ён быў асабіста знаёмы з Радаванам Караджычам, былым лідэрам басьнійскіх сэрбаў. У сваім камэнтары Нэнад Пэіч называе Караджыча „майстрам маніпуляцыі, якога час прайшоў”.


Нэнад Пэіч
прыгадвае эпізод з восені 1991 году, калі Караджыч, выступаючы ў жывым эфіры Сараеўскага тэлебачаньня, даў прыклад таго, як мусульмане перасьледуюць сэрбаў у Босніі і Герцэгавіне. Караджыч у тым эфіры падаў назву вуліцы і нумар дому, зь якога, паводле яго, мусульмане гвалтам выселілі сэрбскую сям’ю.

Калі журналісты пасьля праграмы адшукалі той адрас, аказалася, што тую сэрбскую сям’ю ніхто не высяляў. Сараеўскія журналісты зьнялі матэрыял пра тую сям’ю, але, як сьцьвярджае Н.Пэіч, „было ўжо запозна — Караджыч дасягнуў свае мэты”.


„Гэткая тактыка была тыповая для Караджыча. Па прафэсіі ён быў псыхіятрам і добра ведаў, як маніпуляваць людзьмі”, — кажа Н.Пэіч.

Караджыч, паводле Пэіча, вельмі добра разумеў ролю сродкаў масавай інфармацыі ў палітычных кампаніях. На пацьверджаньне гэтага Пэіч прыводзіць адзін эпізод з пачатку вайны ў Босніі і Герцэговіне, якая потым абярнулася генацыдам.

Адзін мусульманскі жаўнер, спрабуючы спыніць расправы югаслаўскай арміі з цывільным насельніцтвам, замініраваў Вішэградзкую грэблю і папрасіў тэлефоннай размовы з прэзыдэнтам Босьніі і Герцэгавіны Аліём Ізэтбэгавічам. Жаўнер пагражаў, што падарве грэблю, калі гэтую размову не перададуць у жывым эфіры тэлебачаньня.

Ягоная мара ўтрымаць усіх сэрбаў у адной дзяржаве ня спраўдзілася, і цяпер яны расьцярушаныя ў пяці незалежных дзяржавах
Тады Караджыч пазваніў Пэічу і прыгразіў, што зьнішчыць тэлевізійны перадатчык у Сараеве, калі Пэіч вырашыць даць эфір таму мусульманскаму жаўнеру. Пэіч не паслухаў Караджыча, і той выдаў загад сваёй артылерыі абстраляць перадатчык, які ў выніку быў моцна пашкоджаны.

„Аднак ягоная сапраўдная нянавісьць была скіраваная супраць тых сэрбаў, якія не хацелі далучыцца да яго”, — кажа пра Караджыча Пэіч. „Ды я думаю, што ў рэшце рэшт Караджыч пралічыўся. Ягоная мара ўтрымаць усіх сэрбаў у адной дзяржаве ня спраўдзілася, і цяпер яны расьцярушаныя ў пяці незалежных дзяржавах. Ягоныя найбліжэйшыя паплечнікі або апынуліся ў Гаазе, або хаваюцца. Паволі, але няўхільна, яго сэрбскія суродзічы аддаляюцца ад яго радыкальнай, нацыяналістычнай ідэалёгіі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG