Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Лябедзька: за злачынствы трэба плаціць


Камэнтуючы арышт Радавана Караджыча старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька заявіў:


“За ўсё ў гэтым жыцьці трэба плаціць. І нацыстоўскіх злачынцаў адшукваюць і сёньня ў той жа Лацінскай Амэрыцы і прыцягваюць да адказнасьці. Я думаю, што гэта стратэгія абсалютна правільная: за злачынствы незалежна ад таго, калі і кім яны былі ўчыненыя трэба адэкватна плаціць. Гэта патрэбна для людзей, каб яны не станавіліся нейкім зьвярынцам, для стрымліваньня адмоўных чалавечых інстынктаў. І людзі павінны ведаць, што калі б не было зьдзейсьнена злачынства, усё ж кара прыходзіць праз суд. Гэта пазытыўны факт, што людзей па былой Югаславіі прыцягваюць да адказнасьці за тое, што яны зьнішчалі іншых людзей. Гэта вельмі важна для Эўропы. І гэта вельмі важна для Беларусі, дзе злачынствы адносна іншых людзей адбываюцца бадай што кожны тыдзень”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG