Звычайна гэтай падзеі не надаюць вялікага значэньня, бо ў краіны-старшыні няма вялікіх паўнамоцтваў: яе прадстаўнік склікае і вядзе пасяджэньні, падпісвае прынятыя дакумэнты. Тым ня менш факт, што Расея, якая пачала ў 2022 годзе поўнамаштабнае ўварваньне ва Ўкраіну, стала старшынёй Рады Бясьпекі, прыцягнуў да гэтай падзеі вялікую ўвагу.
Міністар замежных спраў Украіны Дзьмітрый Кулеба назваў старшынства Расеі ў Радзе Бясьпекі ААН поўхай міжнароднай супольнасьці і заклікаў членаў Рады перашкодзіць спробам Расеі злоўжываць становішчам старшыні.
ЗША заклікалі Расею паводзіць сябе прафэсійна на гэтай пасадзе. Белы дом заявіў, што чакае, што Расея працягне выкарыстоўваць сваё месца ў Радзе для распаўсюджваньня дэзынфармацыі і апраўданьня сваіх дзеяньняў ва Ўкраіне: «На жаль, Расея пастаянны член Рады бясьпекі, і не існуе рэальнага міжнароднага легальнага мэханізма, каб гэта зьмяніць».
- Напярэдадні дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская накіравала ў Раду бясьпекі ААН ліст, у якім заклікала прадухіліць разьмяшчэньне на тэрыторыі Беларусі расейскай ядзернай зброі