Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Екацярынбурзе затрымалі амэрыканскага карэспандэнта WSJ. Яго абвінавачваюць ў «шпіянажы»

абноўлена

Супрацоўнік ФСБ. Ілюстрацыйнае фота
Супрацоўнік ФСБ. Ілюстрацыйнае фота

Затрыманьне журналіста Wall Street Journal Эвана Гершковіча і завядзеньне супраць яго крымінальнай справы пацьвердзіла ФСБ.

Расейская ФСБ заявіла аб спыненьні «супрацьпраўнай дзейнасьці» карэспандэнта Wall Street Journal, амэрыканскага грамадзяніна Эвана Гершковіча.

«Па заданьні ЗША ён займаўся зборам зьвестак аб адным з прадпрыемстваў расейскага ВПК, якія складаюць дзяржаўную тайну», — цытуе інфармацыйнае агенцтва «РИА Новости» прэс-рэліз ФСБ.

Гершковіча затрымалі ў Екацярынбурзе, заведзена справа аб шпіянажы, паведамляе спэцслужба.

Афіцыйная прадстаўніца Міністэрства замежных спраў Расеі Марыя Захарава заявіла, што «тое, чым займаўся ў Екацярынбурзе супрацоўнік амэрыканскага выданьня The Wall Street Journal, ня мае дачыненьня да журналістыкі».

«На жаль, гэта ня першы выпадак, калі іншаземцы выкарыстоўваюць статус «замежнага карэспандэнта», журналісцкую візу і акрэдытацыю для прыкрыцьця дзейнасьці, якая не зьяўляецца журналістыкай. Ужо ня першага вядомага заходніка «хапаюць за руку», — заявіла Марыя Захарава.

Рэакцыя газэты

Рэдакцыя The Wall Street Journal заявіла, што «глыбока занепакоена бясьпекай» свайго рэпартэра.

У рэдакцыі выданьня катэгарычна адхілілі абвінавачаньні, якія выставіла ФСБ амэрыканскаму журналісту, і заявілі, што патрабуюць тэрміновага вызваленьня Эвана Гершковіча.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG