Тлумачым, як ушанаваць продкаў і не заблытацца.
Якая будучыня Курапацкага мэмарыялу? Ці будзе працягваецца вечнае супрацьстаяньне? Разважаюць удзельніцы акцыі 30 кастрычніка 1988 году паэтка Валянціна Аксак, мастацтвазнаўца Валянціна Трыгубовіч і паэтка і этнакультуроляг Антаніна Хатэнка.
Пяць гісторый пра ўнукаў і праўнукаў рэпрэсаваных. З чаго пачынаюцца пошукі, як у архівах рэагуюць на запыты і чаму супрацоўнікі КДБ не дазваляюць рабіць копіі спраў.
Рэстарацыя «Поедем поедим», закрыцьця якой больш за 4 месяцы дамагаюцца абаронцы Курапатаў, ня будзе працаваць у нядзелю 28 кастрычніка.
Трывогу наконт высечкі дрэваў у Курапатах забілі пікетоўцы, якія дзяжураць каля рэстарацыі «Поедем поедим».
Працы па добраўпарадкаваньні Курапатаў павінны завяршыцца да 15 лістапада.
Блогер Антон Матолька атрымаў адказ зь Менскага райвыканкаму ў адказ на скаргу актывістаў у Генпракуратуру на правядзеньне вясельля з салютам у рэстаране «Поедем поедим».
Апошнія падзеі вакол Курапатаў не зьмянілі плянаў КХП БНФ на штогадовую акцыю.
Падрыхтоўчыя працы і раскопкі сталі падставай для чарговай варты ў Курапатах. Свабода тлумачыць пазыцыі бакоў.
Ва ўрочышчы Курапаты пад Менскам чацьвёрты дзень працягваюцца будаўнічыя працы па падрыхтоўцы да ўсталяваньня мэмарыяльнага знаку, які выйграў конкурс, абвешчаны Міністэрствам культуры.
На «Галгофе» ва ўрочышчы Курапаты 16 кастрычніка пачаліся першыя за 20 гадоў раскопкі. Яны праводзяцца на месцы, дзе неўзабаве мусяць зрабіць дзяржаўны мэмарыял.
Адкрывальнік Курапатаў, старшыня Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ у камэнтары Свабодзе выказаў сваё стаўленьне да памятнага знаку, які ўлады плянуюць усталяваць у Курапатах, месцы масавых расстрэлаў карнікамі НКВД.
Падчас раскопак знайшлі гільзы, але ня ўсе яны былі расстрэльныя.
У Курапатах 16 кастрычніка сабраліся прыхільнікі і праціўнікі дзяржаўнага мэмарыялу — днём раней там зьявіліся будаўнікі, якія раскапалі дарогу на «Галгофу».
Аўтары праекту не пагадзіліся на прапанову паставіць памятны знак на ўваходзе ў мэмарыял з паўднёва-заходняга боку, але і не адмовіліся: бо пытаньне «не да аўтараў, а больш да замоўніка».
З раніцы 15 кастрычніка ў Курапатах пачала працаваць будаўнічая тэхніка. На наступную раніцу тэхніка вярнулася, ёсьць і актывісты. Што там адбываецца, глядзіце ў трансьляцыі Свабоды.
На пікетоўцаў, якія выступаюць супраць існаваньня рэстарацыі «Поедем поедим» ля Курапатаў, агулам было складзена болей за 150 пратаколаў аб адмінстрацыйных парушэньнях.
Падпісанты лістоў занепакоеныя ўзьвядзеньнем мэмарыяльнага знаку, «створанага на аснове няяснай канцэпцыі, не прынятага і не ўхваленага шырокай беларускай грамадзкасьцю».
Пракуратура Савецкага раёну Менску адклікала апэляцыйны пратэст на судовае рашэньне ў справе бізнэсоўца Аркадзя Ізраілевіча супраць газэты «Новы час» і журналіста Дзяніса Івашына, піша Tut.by.
Падчас варты на ўезьдзе ў рэстарацыю «Поедем поедим» 3 кастрычніка абаронцы Курапатаў спынілі машыну дырэктаркі забаўляльнай установы Сьвятланы Дубковай.
3 кастрычніка Беларускае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры перадало ў Міністэрства культуры дакумэнты для інвэнтарызацыі 39 аб’ектаў Народнага мэмарыялу ў Курапатах.
Пяты месяц каля рэстарацыі «Поедем поедим» каля Курапацкага мэмарыялу актывісты апазыцыі праводязць пікетаваньне, патрабуючы закрыць гэтую забаўляльную ўстанову.
На помніку-камені, які адзначае месца масавых расстрэлаў ва ўрочышчы Кабыляцкая гара пад Воршай, зьявілася шыльда са словамі «Месца памяці і смутку».
Вядомы культуроляг і краязнаўца, старшыня грамадзкага аб’яднаньня «Беларускае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры» Антон Астаповіч выступіў з ініцыятывай тэрмінова правесьці інвэнтарызацыю крыжоў ды іншых аб’ектаў, пастаўленых у Курапатах, ды ўзгадніць іх зь Міністэрствам культуры.
Актывісты, якія чацьверты месяц пікетуюць рэстарацыю «Поедем поедим», адкрытую каля Курапатаў, зьвярнуліся да кіраўніка ўраду Беларусі Сяргея Румаса.
На тэрыторыі мэмарыялу ахвярам сталінізму ў лясным урочышчы Курапаты пад Менскам працуюць супрацоўнікі Менгазу. Свабода высьвятляла, што робяць газавікі і ці пагражае гэта мэмарыялу.
На грамадзкую актывістку Ніну Багінскую міліцыянты склалі пратакол пасьля таго, як 18 верасьня пэнсіянэрка выйшла да рэстарацыі «Поедем поедим» з плякатам «Гэць рэстаран КДБ».
Суд Менскага раёну прызнаў вінаватым у заведама ілжывым паведамленьні пра небясьпеку Мікіту Найдзена, прысудзіўшы яму 80 базавых велічынь штрафу, гэта 1960 рублёў.
Урбановічу прысудзілі штраф у 735 рублёў. Суд пакараў актывіста за пікет ля рэстарацыі «Поедем поедим» 1 верасьня, калі Ўрбановіч атрымаў траўму нагі ў сутычцы зь бізнэсмэнам Аркадзем Ізраілевічам.
Сустаршыня БХД, адзін з кіраўнікоў пікетоўцаў у Курапатах Павал Севярынец асуджаны на 10 сутак адміністрацыйнага арышту. Працэс адбыўся ў Менскім раённым судзе.
Працэсы былі завочныя: ніводная з актывістак не змагла трапіць на суд, бо паведамілі пра гэта занадта позна.
3 верасьня каля ўваходу ў рэстарацыю «Поедем поедим» у Курапатах, закрыцьця якой дамагаюцца актывісты розных партый і грамадзкіх арганізацый, прайшла прэсавая канфэрэнцыя.
Затрыманыя абаронцы Курапатаў Дзяніс Урбановіч, Максім Вінярскі і Філіп Шаўроў знаходзяцца ў ізалятары часовага ўтрыманьня Менскага раёну (вул. Скарыны, 20). Пра гэта паведаміў сустаршыня Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Павал Севярынец.
Сустаршыня БХД і адзін з ініцыятараў абароны Курапатаў Павал Севярынец паведаміў на сваёй старнцы ў Фэйсбуку, што «ля "Бульбашхола" адбылася бойка прапуцінскага наведніка-правакатара ды ахоўнікаў з абаронцамі Курапатаў».
Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў мае намер найбліжэйшым часам накіраваць скаргу ў Камітэт ААН па правах чалавека на рашэньне суду Партызанскага раёну Менску, які 4 ліпеня аштрафаваў яго на 30 базавых велічыняў (735 рублёў) за ўдзел у акцыі па абароне Курапатаў каля ўваходу ў рэстаран «Поедем поедим».
Абаронцы Курапатаў сьцьвярджаюць, што бізнэсовец Ізраілевіч нападаў на іх ля рэстарацыі «Поедем поедим». Сам Ізраілевіч гэта зьняпраўджвае: «Ён на мяне наляцеў, я яго адштурхнуў». Міліцыя паабяцала праверку, магчымая крымінальная справа.
29 жніўня ў судзе Савецкага раёну Менску пачынаецца працэс супраць газэты «Новы час».
Бізнэсовец Аркадзь Ізраілевіч падаў у суд на газэту «Новы час», бо лічыць, што расьсьледаваньне пра будаўніцтва ў Курапатах прыніжае яго гонар і годнасьць. У чэрвені 2018 году журналісты паразмаўлялі з Аркадзем Ізраілевічам пра яго стаўленьне да Курапатаў і пратэстоўцаў
Бізнэсовец Аркадзь Ізраілевіч патрабуе ад незалежнага выданьня «Новы час» 40 тысяч рублёў за «маральную шкоду». Яшчэ тысячу рублёў ён хоча атрымаць ад аўтара расьсьледаваньня пра забудову ў Курапатах Дзяніса Івашына.
Прадстаўнік ініцыятывы «Экспэрты ў абарону Курапатаў» Вацлаў Арэшка выказаў занепакоенасьць новымі будаўнічымі працамі каля мэмарыялу ахвярам сталінізму. Паводле ягоных разьлікаў, новыя трубаправоды могуць падысьці за 20 мэтраў да ахоўнай зоны Курапатаў і несьці пагрозу самому мэмарыялу.
Міністэрства культуры абвясьціла вынікі конкурсу эскізных праектаў памятнага знаку ва ўрочышчы Курапаты. Пераможцам названы калектыў скульптараў Вольгі Нячай і Сяргея Аганава, а таксама архітэктараў Марыі Маркаўцовай і Вольгі Ярмолінай.
Заплянаванае шэсьце ад узгорку на тэрыторыі мэмарыялу да брамы рэстарацыі «Поедем поедим», якая, на думку актывістаў, збудаваная незаконна ў ахоўнай зоне мэмарыялу.
Аўтары «хацелі максымальна захаваць Народны мэмарыял, усе плястычныя аб’ёмы і ўсе крыжы як ёсьць», а свой твор «максымальна інтэграваць у існы мэмарыял».
«Вясельле на дзевяць чалавек, гэта хіба вясельле?»
Абаронцы Курапатаў падрыхтавалі заяву ў Генэральную пракуратуру на гаспадароў рэстарацыі «Поедем поедим», якая месьціцца побач з народным мэмарыялам у Курапатах. Цяпер ідзе збор подпісаў. Нагодай стала вясельле з салютам і фаервэркамі, якое ў мінулыя выходныя зьняў на відэа актывіст Зьміцер Дашкевіч .
Больш за два з паловай месяцы абаронцы Курапатаў пікетуюць рэстаран «Поедем поедим» ля месца масавых расстрэлаў ва ўрочышчы Курапаты.
На пачатку верасьня абаронцы Курапатаў прэзэнтуюць адмысловы сайт, дзе будуць выкладзеныя ўсе матэрыялы наконт байкоту рэстарану «Поедем поедим». У першай дэкадзе верасьня плянуецца мітынг у Курапатах.
Упраўленьне ДАІ УУС Менаблвыканкаму 14 жніўня аштрафавала адказнага сакратара КХП-БНФ, кіраўніка грамадзкай дырэкцыі Народнага мэмарыялу Курапаты Алеся Чахольскага за стварэньне аварыйнай сытуацыі ля рэстарацыі «Поедим поедим» у Курапатах.
Актывістку Тацьцяну Кім затрымала міліцыя каля Курапатаў, дзе працягваецца акцыя пратэсту супраць рэстарану «Поедем поедим».
Грамадзкі актывіст Зьміцер Дашкевіч разам з паплечнікамі паставіў яшчэ 9 вялікіх драўляных крыжоў ва ўрочышчы Курапаты з боку рэстарацыі «Поедем поедим». Талаку ён трансьляваў у жывым эфіры праз сваю старонку ў Фэйсбуку.
Загрузіць яшчэ