Лінкі ўнівэрсальнага доступу

8 пратаколаў за парушэньне ПДД на трох абаронцаў Курапатаў. Фотафакт


Больш за два з паловай месяцы абаронцы Курапатаў пікетуюць рэстаран «Поедем поедим» ля месца масавых расстрэлаў ва ўрочышчы Курапаты.

У суботу 18 жніўня на трох пікетоўцаў было складзена агулам 8 пратаколаў за парушэньне правіл дарожнага руху.

Як паведамляе карэспандэнт Свабоды, у самім рэстаране шмат людзей. Адзін з домікаў забаўляльнага цэнтру, бліжэйшы да курапацкіх крыжоў, заняты наведнікамі.

У пятніцу 17 жніўня ў рэстаране «Поедем поедим» насуперак абяцаньням уладальнікаў гуляла вясельле і грымеў салют.

З гэтай нагоды пачаўся збор подпісаў пад пэтыцыяй у Генэральную пракуратуру пра неаднаразовыя парушэньні прадпісаньня генэральнай пракуратуры рэстаранам «Паедзем паеду» ля Курапатаў. Раней уладальнікі абяцалі, што на адкрытай тэрыторыі ня будзе гучаць гучная жывая музыка і ня будзе забаўляльных музычных праграм, будуць толькі трансьляцыі ТБ, у асноўным — гэта спартовыя праграмы. Таксама было абяцана, што ня будуць праводзіцца гучныя мерапрыемствы і фэстывалі, ня будзе салютаў і фэервэркаў.

​Што важна ведаць аб пратэстах супраць новай рэстарацыі ў Курапатах

Адна з акцыяў пратэсту супраць рэстарану ў Курапатах. 25 чэрвеня 2018 году
Адна з акцыяў пратэсту супраць рэстарану ў Курапатах. 25 чэрвеня 2018 году

  • ​Рэстаран стаіць за 50 мэтраў ад месца, дзе ў 1930-я адбываліся масавыя расстрэлы. Карнікі НКВД расстралялі тут, па розных ацэнках, ад 30 тысяч да 250 тысяч чалавек.
  • 28 траўня карэспандэнт Свабоды трапіў на тэрыторыю комплексу, дзе пабачыў падрыхтоўку да хуткага адкрыцьця рэстарацыі.
  • Грамадзкія актывісты штодня ад 31 траўня пікетуюць забаўляльны комплекс, патрабуючы яго закрыцьця.
  • 1 чэрвеня рэстаран «Поедем поедим» пачаў рэклямавацца ў інтэрнэце.
  • Рэстаран «Поедем поедим» у Курапатах меркавана запрацаваў увечары 5 чэрвеня.
  • 27 чэрвеня наведніцы рэстарацыі на аўтамабілі зьбілі актывіста Леаніда Кулакова, у яго пералом рукі.
  • Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў 13 ліпеня паведаміў пра нейкія дамоўленасьці з уладальнікам рэстарацыі, але якія гэта дамоўленасьці — пакуль не сказаў.
  • Будоўля забаўляльнага комплексу пад назвай «Бульбаш-хол» пачалася ў 2012 годзе ў ахоўнай зоне Курапатаў. У 2014-м ахоўную зону зьменшылі.
  • Першая грамадзкая абарона Курапатаў адбывалася ў 2001–2002 гг., калі моладзь пратэставала супраць пашырэньня кальцавой дарогі праз урочышча. На пачатку 2017-га актывісты адстаялі Курапаты ад будоўлі бізнэс-цэнтру.

​Сталінскія рэпрэсіі і Курапаты

У Беларусі масавыя рэпрэсіі пачаліся яшчэ з прыходам да ўлады бальшавікоў — у 1917 годзе. А скончыліся, калі памёр Сталін — у 1953-м. Дасьледчыкі мяркуюць, што іх зазналі як мінімум 600 тысяч чалавек. Паводле іншых ацэнак, гэтая лічба дасягае 1,4 мільёна. Але дакладная колькасьць невядомая — КДБ дагэтуль не раскрыў архівы.

Паводле розных падлікаў, ад 30 да 250 тысяч чалавек карнікі НКВД расстралялі з 1937 па 1941 год у Курапатах — лясным масіве пад Менскам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG