16 кастрычніка ў Курапатах пачаліся падрыхтоўчыя працы для ўсталяваньня дзяржаўнага помніку ва ўрочышчы. Актывісты і апазыцыйныя палітыкі неадназначна выказваліся наконт прапанаванага дзяржавай праекту.
Падрыхтоўчыя працы і раскопкі сталі падставай для чарговай варты ў Курапатах. Свабода тлумачыць пазыцыі бакоў.
Курапаты – лясны масіў на поўначы Менску, дзе ў 1937–1941 гадах супрацоўнікі НКВД расстрэльвалі людзей.
Пра масавыя расстрэлы ў Курапатах шырока стала вядома ў 1988 годзе пасьля выхаду артыкула Зянона Пазьняка і Яўгена Шмыгалёва «Курапаты – дарога сьмерці».
Першая грамадзкая абарона Курапатаў адбывалася ў 2001–2002 гг., калі моладзь пратэставала супраць пашырэньня кальцавой дарогі праз урочышча. На пачатку 2017-га актывісты адстаялі Курапаты ад будоўлі бізнэс-цэнтру.
Ад чэрвеня 2018 году грамадзкія і палітычныя актывісты пікетуюць рэстаран «Поедем поедим», што месьціцца за 50 мэтраў ад месца расстрэлаў.
Гэта невядома дакладна — архівы НВКД і КГБ не раскрытыя, ды й магчыма, што нават у іх няма поўнага сьпісу расстраляных за час рэпрэсіяў.
Паводле розных падлікаў, карнікі НКВД расстралялі ў Курапатах з 1937 па 1941 гады ад 30 тысяч (першае сьледзтва, што вяла пракуратура БССР) да 250 тысяч чалавек.
Не, бальшавікі.
Аляксандар Лукашэнка заяўляў у 2015 годзе, нібы яшчэ не вядома дакладна, хто забіваў у Курапатах — бальшавікі ці нацысты. Пасьля выкрыцьця Курапатаў розныя групы спрабавалі знайсьці ў іх «нямецкі сьлед», але раз за разам гэта абвяргалі сьледчыя.
З канца 1980-х у Курапатах былі ўсталяваныя некалькі тысячаў крыжоў — на алеі, уздоўж асноўных тропаў, на ямінах-магілах, вакол урочышча. Крыжы ўсталёўваюць сваякі рэпрэсаваных, грамадзкія актывісты і палітыкі. Крыжы вырабляюцца на народныя ахвяраваньні.
У лютым 2017 году на вуліцы Мірашнічэнкі, якая мяжуе з ахоўнай зонай Курапатаў, паўстаў лягер супраць будаўніцтва тут офіснага цэнтру. Будоўлю спынілі.
Пазьней Лукашэнка заявіў, што неўзабаве ў Курапатах створаць мэмарыяльны комплекс. Праўда, да «комплексу» не дайшло, летась у сакавіку Міністэрства культуры абвясьціла конкурс на «памятны знак».
Амаль год не было ніякіх зрухаў, хоць ініцыятар удзелу дзяржавы ў мэмарыялізацыі Курапатаў, тагачасны галоўны рэдактар газэты «СБ. Беларусь сегодня» Павал Якубовіч абяцаў, што на ўсіх этапах будуць далучаныя прадстаўнікі грамадзкасьці, якія доўгія гады апекаваліся Курапатамі.
У чэрвені 2018 году журы на чале з рэктарам Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Міхаілам Баразном абнародавала тры эскізныя праекты, адабраныя ў фінал. Выбар праектаў адбываўся без удзелу грамадзкасьці.
Праект помніку падрыхтаваў аўтарскі калектыў скульптараў Вольгі Нячай і Сяргея Аганава, архітэктараў Марыі Маркаўцовай і Вольгі Ярмолінай.
Які інтарэс?
Суаўтар праекту дзяржаўнага помніка.
Што ня так з помнікам?
Усё так. Мэмарыяльны знак абралі адкрыта. Канцэптуальна помнік мусіць спалучацца з «народным мэмарыялам».
Які інтарэс?
Старшыня журы праектаў помніка, рэктар Акадэміі мастацтваў.
Стаўленьне да помніку
Лічыць, штоміж прысутнымі ў Курапатах «прыроды канфлікту няма», з боку аўтараў няма«жаданьня процістаяньня».
Які інтарэс?
Аўтар абраза «Маці Божай Курапацкай усіх бязьвінна расстраляных».
Арыгінал абраза падараваны Чырвонаму касьцёлу, у 2003 годзе ва ўрочышчы ўстаноўленая каплічка з рэпрадукцыяй абраза.
Стаўленьне да помніку
Адчувае шчырасьць аўтараў помніку, але не было ўсеагульнага абмеркаваньня.
Сапраўды «ўсеагульны» знак быў бы магчымы толькі пасьля адкрыцьця архіваў з імёнамі забітых, мяркуе ён.
Які інтарэс?
У 1988 годзе разам з Яўгенам Шмыгалёвым апублікаваў артыкул «Курапаты — дарога сьмерці», у выніку якога сьвет даведаўся пра масавыя сталінскія рэпрэсіі ў Беларусі.
У тым жа 1988 годзе Пазьняк праводзіў першыя археалягічныя раскопкі ў месцы масавых расстрэлаў.
Што ня так з помнікам?
Міністэрства культуры выконвае загад зьверху. Мастакі — ахвяры «палітыкі, якая робіцца бязь іх».
«Мастакі стараліся, нешта хацелі прыстасаваць, але ўся справа ў тым, што там гэта не патрэбна», — сказаў Пазьняк.
Рэжым 24 гады зьнішчаў Курапаты. Помнік неабходны рэжыму, каб падпарадкаваць урочышча «сваім ведамствам», а затым яго зьнішчыць.
Мэмарыялізацыя Курапатаў пачалася з Крыжа Пакуты ў 1989 годзе: «кожны чалавек у памяць загінулых можа прынесьці і паставіць там крыж» гэтым апекавалася КХП БНФ.
Які інтарэс?
Удзельнік вахты памяці ў Курапатах падчас будаўніцтва Менскай кальцавой дарогі ў 2001–2002 гадах.
У 2017 годзе ініцыяваў безупынную абарону Курапатаў ад будаўніцтва офіснага будынку ля ўрочышча. Акцыя прынесла вынік, будаўніцтва згарнулі.
Стаўленьне да помніку
Ня бачыць аргумэнтаў супрацьстаяць усталяваньню дзяржаўнага помніка, бо:
Які інтарэс?
Распачаў 8-месячную вахту памяці ў 2001–2002 гадах супраць пашырэньня Менскай кальцавой дарогі. Ініцыятар «Малітвы за Беларусь» ва ўрочышчы.
У 2018 годзе цягам 4-х месяцаў пікетуе супраць рэстарану «Поедим поедим» у Курапатах. Адсядзеў за гэта 40 содняў арышту.
Што ня так з помнікам?
Лічыць, што людзі не гатовыя прыняць менавіта такі знак на гэтым месцы, а «калі пачынаеце адразу капаць тут, гэта адразу канфлікт, і знак будзе знакам раздору, а ня знакам яднаньня».
Які інтарэс?
Каардынатарка ініцыятывы «За ўратаваньне мэмарыялу Курапаты».
Зь дзяцінства Ганна чула ў сям’і аповеды пра рэпрэсаванага сваяка Максіма Гарэцкага.
Стаўленьне да помніку
Лічыць, што, магчыма, пад пляцоўкай помніку знаходзяцца пахаваньні. (На момант публікацыі гэта высьвятляюць археолягі. — РС).
Курапаты — малітоўнае месца, да якога актывісты «прызвычаіліся».
Дзяржаўны помнік «нейкі незразумелы, вельмі ня ўпісваецца туды, парушае ўсю канцэпцыю таго, што людзі дзесяцігодзьдзямі стваралі».
Дзяржава мусіла стварыць «невялічкі помнічак».
У Беларусі масавыя рэпрэсіі пачаліся яшчэ з прыходам да ўлады бальшавікоў — у 1917 годзе. А скончыліся, калі памёр Сталін — у 1953-м.
Дасьледчыкі мяркуюць, што рэпрэсавалі як мінімум 600 тысяч чалавек. Паводле іншых ацэнак гэтая лічба дасягае 1,4 мільёна. Але дакладныя лічбы не вядомыя — КДБ дагэтуль не раскрыла архівы.
Беларусы лічацца трэцімі паводле колькасьці ахвяраў рэпрэсіяў у сталінскія часы.