Расея ўтрымлівае ўкраінскіх ваеннапалонных у калёніях агульнага рэжыму, паведаміла ў тэлеграм-канале ўпаўнаважаная Вярхоўнай Рады Ўкраіны ў правах чалавека Людміла Дзянісава.
Паводле папярэдняй ацэнкі сацыялягічнай службы IFOP-Fiducial, апублікаванай адразу пасьля закрыцьця выбарчых участкаў, цяперашні прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон набірае 58% галасоў і застаецца на сваёй пасадзе на другі тэрмін.
Прэзыдэнт Турэччыны абяцаў аказаць Украіне ўсю магчымую дапамогу.
Міністэрства замежных спраў Украіны асудзіла выказваньні кіраўніка дыпляматыі Аўстрыі аб непажаданасьці ўступленьні Ўкраіны ў Эўразьвяз. Пра гэта гаворыцца ў камэнтарыі сьпікера ведамства Алега Нікаленкі для Радыё Свабода.
Сойм Латвіі зрабіў 9 траўня замест Дня перамогі над фашызмам Днём памяці ахвяраў расейскай ваеннай агрэсіі ва Ўкраіне.
Частку вуліцы ля пасольства Расеі ў Празе перайменавалі ў вуліцу Ўкраінскіх герояў.
Прайшлі жорсткія дэбаты паміж двума кандыдатамі ў прэзыдэнты Францыі, падчас якіх адзін (Макрон) абвінаваціў другую (Лё Пэн) у шчыльных палітычных і фінансавых сувязях з Крамлём і Пуціным асабіста. «Усе хлусьня!» — заявіла Лё Пэн. Але занадта шмат фактаў указвае на тое, што гэта праўда.
Віцэ-прэм’ер Украіны Ірына Верашчук заявіла, што першыя чатыры эвакуацыйныя аўтобусы 20 красавіка ўсё ж выехалі з Марыюпалю.
Нямеччына спыніць імпарт нафты з Расеі да канца году, заявіла міністарка замежных спраў Нямеччыны Анналена Бэрбак пасьля сустрэчы са сваімі калегамі з краінаў Балтыі ў Рызе.
Незалежная камісія па рэформе міжнароднага карпаратыўнага падаткаабкладаньня прапанавала стварыць Глябальны рэестар актываў на фоне санкцый у дачыненьні да алігархаў з Расеі.
Рэпрэсіі на радзіме, вайна ва Ўкраіне, эканамічныя праблемы — усё гэта вымушае беларусаў зьяжджаць з краіны. Але ня так проста атрымаць візу. Пасярэднікі бяруць да тысячы рублёў толькі за запіс у польскі візавы цэнтар.
Расейскія школьнікі пачнуць вывучаць гісторыю зь першай клясы, «каб захоўвалася гістарычная памяць». Аб гэтым заявіў міністар асьветы РФ Сяргей Краўцоў на першым усерасейскім школьным гістарычным форуме «Сіла ў праўдзе!».
Нягледзячы на заклік украінскага лідэра Уладзіміра Зяленскага, прэзыдэнт ЗША пакуль не плянуе візыту ва Ўкраіну, хоць нядаўна заяўляў аб гатоўнасьці паехаць туды.
Сьвятлана Ціханоўская 20-23 красавіка правядзе сустрэчы зь міністрамі абароны, замежных справаў і выступіць перад Камітэтам па замежных справах Нідэрляндаў. Заплянаваныя сустрэчы зь беларускай дыяспарай і выступы ў вядомым інстытуце Clingendael.
Судам пад расейскім сьцягам забаронены заход у парты ЭЗ з 17 красавіка. Сёньня да марской блякады далучыліся Эстонія, Бэльгія і Баўгарыя
Некалькі тысячаў беларускіх і расейскіх фураў завязьлі на мяжы Польшчы, спрабуючы выехаць з Эўразьвязу. Чэргі таксама ўтварыліся на памежных пераходах у Літве і Латвіі
Анкета аб далучэньні да Эўразьвязу, якую кіраўніца Эўракамісіі Урзуля фон дэр Ляен перадала прэзыдэнту Ўкраіны Ўладзіміру Зяленскаму падчас візыту ў Кіеў, запоўненая цалкам, паведаміў намесьнік кіраўніка адміністрацыі ўкраінскага прэзыдэнта Ігар Жоўква
Шосты пакет санкцыяў Эўразьвязу супраць Расеі, які абмяркоўваецца, закране банкаўскі сэктар, у прыватнасьці Сбербанк, а таксама пастаўкі нафты, паведаміла ў інтэрвію нямецкаму выданьню Bild am Sonntag кіраўніца Эўракамісіі Урзуля фон дэр Ляен
Эўракамісія папярэдзіла краіны Эўразьвязу, што аплата газу ў рублях, як гэтага патрабуе Расея, будзе парушэньнем санкцыяў. Пра гэта паведамляе Bloomberg са спасылкай на крыніцу.
На думку кіраўніка Падліковай палаты РФ, эканоміцы РФ на першым этапе спатрэбяцца мінімум два гады на адаптацыю, а далей «давядзецца перабудоўвацца на працягу многіх гадоў» — з улікам імпартазамяшчэньня.
Прэм’ер-міністар Фінляндыі Санна Марын заявіла пасьля сустрэчы з кіраўніком ураду Швэцыі ў Стакгольме, што яе краіна можа прыняць рашэньне аб уступленьні ў NATO да сярэдзіны лета.
Прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа паведаміў, што ў рамках візыту ва Ўкраіну наведаў Барадзянку, і заявіў, што жорсткія ваенныя злачынствы, учыненыя расейскімі вайскоўцамі, не застануцца бяскарнымі.
Мы параўналі цэны на некалькі спажывецкіх і харчовых тавараў у Менску, Вільні, Бэрліне і Варшаве.
Грузія і Малдова атрымалі ад Эўразьвязу апытальныя лісты, адказы на якія неабходныя, каб даць гэтым краінам статус кандыдатаў на ўступленьне ў ЭЗ.
Эўразьвяз унёс 21 расейскую авіякампанію ў сьпіс небясьпечных для палётаў, забараніўшы ім выконваць рэйсы над тэрыторыяй і ў аэрапорты краін, якія ўваходзяць у зьвяз. Рашэньне патлумачылі тым, што за тэхнічны стан іх флёту не адказваюць уладальнікі і вытворцы самалётаў.
Міністры замежных спраў краін ЭЗ у Брусэлі абмяркоўваюць сёньня новыя меры падтрымкі Ўкраіны, у тым ліку магчымы чарговы — шосты — пакет санкцый супраць Расеі ў сувязі зь яе нападам на Ўкраіну.
Прэзыдэнт Украіны патрабуе ўвесьці эмбарга на імпарт газу і нафты з РФ.
Дзейны прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон і прадстаўніца вельмі правага «Нацыянальнага аб’яднаньня» Марын Лё Пэн выходзяць у другі тур прэзыдэнцкіх выбараў.
Канцлер Аўстрыі Карл Нэгамэр у панядзелак прыедзе ў Маскву і сустрэнецца з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным.
Кіраўніцтва Злучаных Штатаў не чакае зьмен у тактыцы і стратэгіі расейскіх вайскоўцаў ва Ўкраіне пасьля зьмены асобы, адказнай за сілы ўварваньня.
Міністар замежных спраў Украіны Дзьмітро Кулеба 10 красавіка заклікаў навукоўцаў усяго сьвету вывучаць, што прывяло да ваенных злачынстваў расейскіх войскаў у Кіеўскай вобласьці.
Чаму многія ў Расеі і Беларусі ня вераць, што расейскія войскі ўчынілі бойню ў Бучы? Беларуская афіцыйная прапаганда зараз амаль не адрозьніваецца ад расейскай — як гэта ўплывае на беларускую грамадзкую думку? Чым абумоўлены «зазор» паміж ацэнкамі падзеяў ва Ўкраіне расейцамі і беларусамі?
Прадстаўніцтва Эўрапейскага Зьвязу адновіць працу ў Кіеве, паведаміў вярхоўны прадстаўнік ЭЗ у замежных справах і палітыцы бясьпекі Жузэп Бурэль.
Старшыня Эўракамісіі Урзуля фон дэр Ляен перадала прэзыдэнту Ўкраіны Уладзіміру Зяленскаму анкету на ўступ у Эўразьвяз
Старшыня Эўракамісіі Урзуля фон дэр Ляен, вярхоўны прадстаўнік ЭЗ у пытаньнях зьнешняй палітыкі і бясьпекі Жузэп Бурэль і прэмʼер-міністар Славаччыны Эдуард Гегер наведалі Бучу пад Кіевам, дзе загінулі сотні мірных жыхароў.
Эўрапейская камісія абвясьціла, што ўсе краіны Эўразьвязу стварылі Плятформу для супольнай закупкі газу, звадкаванага прыроднага газу і вадароду. Першае віртуальнае паседжаньне Плятформы з удзелам усіх 27 краін ЭЗ адбылося 7 красавіка.
Славаччына перадала Ўкраіне сваю сыстэму супрацьпаветранай абароны С-300, каб дапамагчы ёй абараніцца ад агрэсіі Расеі, заявіў у пятніцу прэм’ер-міністар краіны Эдуард Хэгер.
Амбасадары краін Эўразьвязу ўзгаднілі пяты пакет санкцый супраць Расеі. Пакет уключае ў сябе поўнае эмбарга на імпарт расейскага вугалю.
У Расеі на частотах, дзе раней выходзіў канал Euronews, з 7 красавіка пачаў працаваць новы тэлеканал «Соловьев. Live» прапагандыста Уладзіміра Салаўёва, унесенага ў санкцыйныя сьпісы ЭЗ за падтрымку варожых дзеяньняў Расеі супраць Украіны.
На артыкул у The New York Times пра спрэчкі ў NATO наконт далейшых адносін з Расеяй зьвярнула ўвагу выданьне «Медуза».
Усяго звыш 325 дыпляматаў і супрацоўнікаў амбасадаў выслалі пасьля ўварваньня Расеі ва Ўкраіну.
Расея ня можа заставацца ў Радзе правоў чалавека ААН з прычыны яе дзеяньняў ва Ўкраіне, заявіла міністарка замежных спраў Вялікай Брытаніі Ліз Трас.
МЗС Нямеччыны абвясьціла 40 расейскіх дыпляматаў пэрсонамі нон грата, піша нямецкае выданьне Der Spiegel. Яны мусяць пакінуць краіну цягам пяці дзён.
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн 4 красавіка заклікаў пачаць супраць прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна судовы разбор у справе аб ваенных злачынствах, учыненых расейскім войскам, а таксама заявіў, што будзе дабівацца ўвядзеньня дадатковых санкцыяў супраць Расеі, паведамляе AP.
Урад Літвы ў панядзелак — у сувязі з расейскім уварваньнем ва Ўкраіну — прыняў рашэньне панізіць узровень дыпляматычных дачыненьняў паміж Літвой і Расеяй. Расейскаму амбасадару прадпісана пакінуць краіну. Пра гэта заявіў міністар замежных спраў Літвы Габрыелюс Ландсбергіс.
Эўразьвяз рыхтуе новыя санкцыі супраць Расеі пасьля паведамленьняў аб масавых забойствах цывільнага насельніцтва ў прыгарадах Кіева.
Эўрапейскі зьвяз «самым рашучым чынам асуджае зьверствы, якія, як паведамляецца, учынілі расейскія ўзброеныя сілы ў шэрагу ўкраінскіх гарадоў».
Прэм’ер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі падчас сёньняшняй прэс-канфэрэнцыі, сярод іншага, заклікаў лідэраў ЭЗ дзейнічаць рашуча, каб «канчаткова зламаць ваенную машыну Пуціна».
Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда заявіў, што злачынствы супраць мірнага насельніцтва ў Бучы выключаюць надзеі любой цаной знайсьці кампраміс з Расеяй.
Загрузіць яшчэ