Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Вугоршчыне абвясьцілі надзвычайнае становішча ў сувязі з вайной ва Ўкраіне. Тлумачым — навошта


Віктар Орбан
Віктар Орбан

Прэмʼер-міністар Вугоршчыны Віктар Орбан абвясьціў надзвычайнае становішча. Паводле прэмʼера, яно ўводзіцца з прычыны вайны ва Ўкраіне, «канца якой не відаць». Орбан матываваў такі рэжым «прасторай для манэўру і магчымасьцю неадкладнага рэагаваньня» на наступствы расейскага ўварваньня.

Рэжым надзвычайнага становішча ў Вугоршчыне пачнецца апоўначы. Ён дазволіць ураду абыходзіць парлямэнт і хутчэй прымаць указы. Пра першыя захады ва ўмовах надзвычайнага становішча ўрад абвесьціць у сераду, 25 траўня.

Раней Віктар Орбан выключыў магчымасьць абмеркаваньня прапанаванага ЭЗ нафтавага эмбарга супраць Расеі на саміце лідэраў на наступным тыдні. Ён зьвярнуўся да прэзыдэнта Эўрапейскай рады Шарля Мішэля зь лістом, у якім сказаў, што ягоная краіна ня можа падтрымаць санкцыі бяз больш падрабязнай інфармацыі аб фінансаваньні ЭЗ, якое можа дапамагчы Будапэшту адмовіцца ад расейскай нафты.

Адмова Орбана абмяркоўваць пакет ставіць пад пагрозу пляны Брусэля пакласьці канец залежнасьці ЭЗ ад расейскай нафты.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG