Таксама раду дырэктараў пакінуў Матыяс Варніг — кіраўнічы дырэктар кампаніі Nord Stream AG, апэратара газаправоду «Паўночны паток – 2», гаворыцца ў прэс-рэлізе кампаніі.
Шрэдэр кіраваў радай дырэктараў кампаніі «Роснефть» з 2017 году. Пасьля маштабнага расейскага ўварваньня ва Ўкраіну ў лютым 2022 году Шрэдэр застаўся на пасадзе. Ён трапіў пад крытыку ў Нямеччыне, а нямецкі парлямэнт пазбавіў яго некаторых прывілеяў, якімі ён карыстаўся як былы канцлер. У прыватнасьці, яго пакінулі бяз офісу ў парлямэнце і супрацоўнікаў, якія аплочваюцца за кошт бюджэту.
Гергард Шрэдэр быў канцлерам Нямеччыны з 1998 да 2005 году. Пасьля сыходу з пасады мноства ягоных бізнэс-інтарэсаў было зьвязана з Расеяй.