Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЭЗ не дасягнулі згоды наконт новых санкцыяў супраць Расеі — праблема ня толькі ў нафце


Амбасадары Эўразьвязу сёньня чарговы раз ня здолелі ўзгадніць рашэньне аб шостым пакеце санкцыяў супраць Расеі. Пра гэта паведаміў журналіст Радыё Свабода Рыкард Юзьвяк у Twitter.

«Сёньня няма дамоўленасьці сярод амбасадараў ЭЗ наконт шостага пакету санкцыяў супраць Расеі. Яны сустрэнуцца зноў заўтра раніцай», — паведаміў Юзьвяк.

Паводле яго інфармацыі, праблема ня толькі ў нафтавым эмбарга і ў тым, што Вугоршчына настойвае на дадатковых выключэньнях.

«Ёсьць і нязгодныя з прапановай забараніць грамадзянам Расеі купляць нерухомасьць у ЭЗ», — дадаў журналіст.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG