Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Прагі пасьмяротна пазбавілі савецкага маршала Конева ганаровага грамадзянcтва


Дэмантаж помніка маршалу Івану Коневу ў Празе 3 красавіка 2020 году
Дэмантаж помніка маршалу Івану Коневу ў Празе 3 красавіка 2020 году

Гарадзкая рада Прагі пастанавіла пасьмяротна пазбавіць савецкага маршала Івана Конева званьня ганаровага грамадзяніна гораду.

Рашэньне павінен зацьвердзіць гарадзкі парлямэнт, піша выданьне Novinky.cz.

Конеў атрымаў ганаровае грамадзянства Прагі ў 1945 годзе. Ён камандаваў часткамі Чырвонай арміі, якія 9 траўня 1945 году ўвайшлі ў Прагу.

З ініцыятывай пазбавіць яго ганаровага грамадзянства выступіў мэр Прагі Здэнэк Гржыб. У абгрунтаваньні рашэньня гаворыцца, што падзеі 1945 году трэба разглядаць у гістарычным кантэксьце, і доўгі час улады Чэхаславаччыны, якая зрабілася пасьля вайны часткай «савецкага блёку», дапускалі толькі адну трактоўку: Конева называлі вызваліцелем Прагі.

Як адзначаецца ў дакумэнце, Чырвоная армія дайшла да Прагі ўжо пасьля капітуляцыі як Нямеччыны, так і нямецкага гарнізону гораду, які заключыў пагадненьне з кіраўнікамі Праскага паўстаньня аб выхадзе з Прагі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG