Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Партугалія паабяцала надаць Украіне да 250 мільёнаў эўра дапамогі


Прэм’ер-міністар Партугаліі Антонію Кошта 21 траўня наведвае зь візытам Украіну
Прэм’ер-міністар Партугаліі Антонію Кошта 21 траўня наведвае зь візытам Украіну

Партугалія надасьць Украіне да 250 мільёнаў эўра фінансавай падтрымкі — адпаведны мэмарандум падпісалі 21 траўня ў Кіеве прэм’ер-міністар Украіны Дзяніс Шмыгаль і прэм’ер-міністар Партугаліі Антонію Кошта, паведаміў у Тэлеграме кіраўнік ураду Ўкраіны.

«Першы транш памерам да 100 мільёнаў эўра Ўкраіна мае атрымаць ужо сёлета. Гэта дапаможа Ўкраіне захаваць макраэканамічную стабільнасьць падчас вайны і дазволіць ёй хутчэй аднавіцца пасьля нашай перамогі. Дзякую Партугаліі за гэтую падтрымку», — напісаў Шмыгаль.

Прэм’ер-міністар Партугаліі Антонію Кошта 21 траўня знаходзіцца зь візытам ва Ўкраіне. Ён сустрэўся з прэзыдэнтам Украіны Ўладзімірам Зяленскім.

Як паведаміла прэс-служба прэзыдэнта Украіны, падчас сустрэчы зь Зяленскім Кошта, у прыватнасьці, пацьвердзіў сваю гатовасьць далучыцца да адбудовы Ўкраіны пасьля вайны. Ён адзначыў, што яго краіна можа стаць куратарам аднаўленьня школ і дзіцячых садкоў, якія былі разбураныя ў выніку баявых дзеяньняў.

Напярэдадні «Група сямі» найбольш прамыслова развьітых краін пагадзілася выдзеліць Украіне новую эканамічную дапамогу памерам 9,5 мільярда даляраў, каб дапамагчы Кіеву плаціць дзяржаўным службоўцам і забясьпечыць магчымасьць працы ўраду ва ўмовах абароны Ўкраіны ад маштабнага расейскага ўварваньня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG